Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  12 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28            




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Партыі апынуліся пад пагрозай ліквідацыі
11:09, 01/02/2005

1 лютага сканчаецца тэрмін, дадзены Міністэрствам юстыцыі палітычным партыям, каб яны перавялі свае арганізацыйныя структуры з жылых памяшканьняў у офісы нежылога фонду. Апазіцыйныя партыі патрабаваньня Мінюсту выканаць не змаглі.

Амаль усе лідэры апазыцыйных дэмакратычных партыяў лічаць, што патрабаваньне Міністэрства юстыцыі, на іх погляд, незаконнае. Бо рэгістрацыя партыйных структураў у жылым фондзе дазвалялася заканадаўствам, а закон, на думку палітыкаў, зваротнай сілы ня мае.

“Любое патрабаваньне павінна грунтавацца на юрыдычна-прававой базе. А справа ў тым, што пажаданьне Міністэрства юстыцыі — яно не падмацавана Канстытуцыяй і шэрагам дзейных законаў, якія рэглямэнтуюць дзейнасьць палітычных партыяў. Больш за тое — нашы запыты ў структуры вэртыкалі прывялі да ашаламляльнага выніку. Кожны вэртыкальшчык па-свойму трактуе, як павінна праводзіцца рэгістрацыя рэгіянальных партыйных структураў. Гэта абсалютна не прапісана заканадаўствам, і гэта супярэчыць дзейнаму заканадаўству”, -- паведаміў “Радыё Свабода” старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Прадстаўнікі АГП паспрабавалі зарэгістраваць новыя рэгіянальныя партыйныя структуры, але ўлады ім адмовілі. Патрабаваньні Мінюсту спрабавалі выканаць і прадстаўнікі Партыі БНФ, але таксама безвынікова. Паводле лідэра Партыі БНФ Вінцука Вячоркі, знайсьці нежылыя памяшканьні для партыйных структураў не ўдалося. Больш за тое, напрыклад, у Горадні ўлады высяляюць зь нежылога будынку рэгіянальную структуру Партыі БНФ на той падставе, што камяніца, дзе яна месьціцца патрабуе капітальнага рэмонту. Прадстаўнікам БСДП “Народная грамада” таксама паўсюль адмовілі ў арэндзе памяшканьняў. Падобная сытуацыя і ў БСДГ.

І толькі прадстаўнікі Партыі камуністаў яшчэ спрабуюць знайсьці для сваіх структураў адпаведныя патрабаваньням закону памяшканьні.

Лідэры апазыцыйных партыяў днямі накіравалі міністру юстыцыі Віктару Галаванаву ліст з прапановай сустрэцца і абмеркаваць гэтую праблему. Адказу пакуль няма. Начальнік управы грамадзкіх аб’яднаньняў Алег Сьліжэўскі не пажадаў без дазволу міністра гаварыць пра тое, што будзе чакаць партыі, якія ня выканаюць патрабаваньня Мінюсту. Прадстаўнікі ж апазыцыі гавораць, што ў выпадку ліквідацыі партыяў, іх структуры будуць дзейнічаць без рэгістрацыі.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: