Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускія журналісты атрымалі прэмію Цайта 11:08, 01/02/2005
Узнагароду Герда Буцэрыюса "Маладая прэса Усходняй Еўропы" (прэмію Цайта) за 2005 г. атрымалі два беларускіх СМІ: недзяржаўная газета "Витебский курьер" і агенцтва БелаПАН. Адпаведнае рашэнне прыняло 17 студзеня прадстаўнічае міжнароднае журы. Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў адбудзецца 14 чэрвеня ў Осла. Віншуем калегаў з перамогай!
Праект па ўмацаванні прафесійнай журналістыкі ва Ўсходняй Еўропе ажыццяўляюць фонды "Свобода слова" (Fritt Ord, Осла) і Фонд Цайта (ZEIT-Stiftung Ebelin und Gerd Bucerius, Гамбург). Як паведаміла ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" кіраўнік праекта Фрауке Хаманн, акрамя беларусаў, узнагароды атрымалі выданні "Новое время" (Масква), "Чеченское общество" (Назрань), "Резонансы" (Тыфліс); спецыяльную прэмію прысудзілі журналісту Сямёну Навапрудскаму (Масква).
У журы па гэтай праграме ўваходзяць такія эксперты, як др. Ганс-Георг Вік (Берлін), Крыстаф Бертрам (Берлін); Фальк Бомсдорф (Масква), прафесар др. Йо Гроебель (Дзюсельдорф); Томас Рот (Берлін); др. Тео Зоммер (Гамбург); прафесар Вібеке фон Шперлінг (Капенгаген); Міхаэль Туман (Гамбург); др. Маркус Венер (Берлін).
Прэмія Цайта заклікана падтрымаць незалежную журналістыку ва Ўсходняй Еўропе. Фонд Цайта заснаваў прэмію ў 1999 ў гонар свайго заснавальніка - юрыста, журналіста і выдаўца Герда Буцэрыюса. У папярэднія гады беларускія журналісты ўжо атрымлівалі прэмію Цайта. Сярод іх - Мікола Маркевіч, Ася Трацюк, "Брестский курьер", "Белорусская деловая газета", "Народная воля", "Белорусский рынок", "Свободные новости". У мінулым годзе прэміі "Молодая пресса Восточной Европы" атрымалі галоўны рэдактар "Белорусской деловой газеты" Святлана Калінкіна і рэдакцыя баранавіцкага выдання "Intex-press". Минск, Белоруссия