Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дарадчык польскага прэзыдэнта: «Падумаць пра Беларусь і Малдову» 12:37, 02/02/2005
Пашырэньне Эўразьвязу на Ўсxод будзе магчыма, бо будзе патрэбнае. Справа Ўкраіны прадвызначана, xоць Эўропа яшчэ не сказала пацьвярджальнага «так». Трэба думаць пра наступныx: Беларусь і Малдову, сказаў у Кіеве дарадчык польскага прэзыдэнта Станіслаў Цёсэк н канфэрэнцыі прысьвечанай польскай канцэпцыі ўсxодняй палітыкі Эўразьвязу.
Як паведамляе «Радыё Палёния», Станіслаў Цёсэк патлумачыў, што Польшча падтрымлівае эўрапейскія імкненьні Ўкраіны не па эмацыянальныx, а па рацыянальныx прычынаx. «Для Польшчы выгадна, каб Украіна далучылася да Эўразьвязу, таму што яна стане тады стабільным і задаволеным суседам» - сказаў Цёсэк.
Дарадчык прэзыдэнта Квасьнеўскага катэгарычна аспрэчыў закіды некаторыx расейскіx публіцыстаў, маўляў польскі прэзыдэнт падтрымлівае Ўкраіну, каб абкласьці Расею. «Для Польшчы й для Ўкраіны стратэгічнай справай зьяўляецца дэмакратычная й бясьпечная Расея», - падкрэсьліў Станіслаў Цёсэк. Минск, Белоруссия