Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 34 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28            




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Працоўня група ПА АБСЕ сустрэлася з праваабаронцамі
11:07, 03/02/2005

1 лютага адбылася сустрэча праваабаронцаў з Утай Цапф -- старшынёй сьпецыяльнай Працоўнай групы Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Беларусі. У сустрэчы прымалі ўдзел прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі журналістаў, Беларускага Хельсінкскага Камітэту, Незалежнага таварыства прававых дасьледваньняў, Праваабарончага цэнтру «Вясна» ды інш.

Як паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”, праваабаронцы выказалі сваё бачаньне грамадска-палітычнай сітуацыі, якая склалася ў Беларусі на сёньняшні дзень. Асабліва вялікая занепакоенасьць была выказанная па пытаньнях, зьвязаных з забеспячэньнем права на свабоду асацыяцый на фоне падрыхтоўкі новай рэдакцыі Закону «Аб грамадскіх аб`яднаньнях».

Міхаіл Пастухоў, які прадстаўляў БАЖ, выказаў занепакоенасьць сітуацыяй са свабодай слова ў Беларусі і крымінальным перасьледам журналістаў за “паклёп” і “абразу” у дачыненьні да прэзідэнта. Па еўрапейскіх стандартах нельга несьці крымінальную адказнасьць за слова, а ў Беларусі практыка выкарыстаньня крымінальных артыкулаў за “абразу” і “паклёп” у адносінах прэзідэнта працягваецца. Апрача таго, Міхаіл Пастухоў заявіў, што пасьля ўвядзеньня новага дыскрымінацыйнага Закона пра СМІ у сілу, на незалежнай прэсе будзе пастаўлены крыж.

Прадстаўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч засяродзіў увагу спадарыні Цапф на тым, што ў Беларусі працягваюцца грубыя парушэньні правоў грамадзянаў на свабоду сходаў. В. Стэфановіч нагадаў пра тое, што пасьля акцый пратэсту супраць сфальсіфікаваных вынікаў выбараў і рэферэндуму, якія адбыліся ў кастрычніку 2004 года, былі затрыманыя больш за 100 чалавек. В. Стэфановіч зьвярнуў увагу на павелічэньне фактаў выкарыстаньня катаваньня ў адносінах грамадзянаў краіны, якія затрымліваюцца пасьля акцый пратэсту. В. Стэфновіч выказаў меркаваньні, што ў дадзенай сітуацыі праваабаронцы вітаюць непрадастаўленьне віз у краіны Еўразьвязу асобам, якія бралі ўдзел у катаваньнях. На сёньняшні дзень гэта адзіная магчымасьць аднавіць справядлівасьць

Старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэту Тацяна Процька гаварыла пра недасканалае выбарчае заканадаўства. У прыватнасьці, што вельмі важна настойваць на выкананьні «чатырох умоваў» АБСЕ, якія дагэтуль не выкананыя і зьяўляюцца актуальнымі, а таксама неабходна ўнясьці зьмены у выбарчае заканадаўства, з улікам рэкамендацый, зробленых падчас папярэдніх выбарчых кампаній.

Візіт сьпецыяльнай Працоўнай групы ПА АБСЕ ў Мінск працягнецца да 3 лютага..
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: