Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Rzeczpospolita»: «Дазвол Лукашэнкі на забіцьцё» 13:27, 03/02/2005
“Дазвол Лукашэнкі на забіцьцё” – такі загаловак мае артыкул у сёньняшнім нумары аўтарытэтнага польскага штодзёньніка “Rzeczpospolita”, прысьвечаны зьменам у законе “Аб Унутраных войсках МУС Рэспублікі Беларусь”. “Вайскоўцы ўнутраных войскаў МУС Беларусі ўжо ня могуць адмовіцца страляць ва ўдзельнікаў мірных дэманстрацыяў апазыцыі, калі адпаведны загад дасьць Лукашэнка – гэта прадугледжваюць папраўкі ў закон аб унутраных войсках. Артыкул, дзе рэглямэнтуецца ўжываньне зброі, дапоўненыя словамі “а таксама ў іншых выпадках, акрэсьленых Аляксандрам Лукашэнка ”, піша “Rzeczpospolita”.
Газэта адзначае, што закон не вызначае, у якіх акалічнасьцях і паводле якога парадку Лукашэнка мае акрэсьліваць гэтыя “іншыя выпадкі”.
“Rzeczpospolita” падае меркаваньні адмыслоўцаў, якія лічаць, што цяпер Лукашэнка можа прыняць рашэньне ўжыць зброю, напрыклад, супраць удзельнікаў мірнай дэманстрацыі, а зьмены ў законе былі ўхваленыя, перадусім, дзеля таго, каб не дапусьціць у Беларусі “ўкраінскага варыянту”.
Варта дадаць, што ў Польшчы дагэтуль ідуць судовыя працэсы, зьвязаныя з ужываньнем зброі супраць дэманстрантаў ў 1970-м і 1981-м гадох. Прычым на лаву падсудных трапілі ня толькі былыя кіраўнікі ПНР, як, напрыклад, Войцех Ярузэльскі ці былы міністар унутраных справаў генэрал Кішчак, але й звычайныя вайскоўцы МУС, якія выканалі загад страляць, паведамляе «Радыё Свабода». Минск, Белоруссия