Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
800 менскіх пратэстантаў пагражаюць сысьці ў падпольле 10:54, 04/02/2005
Міністэрства надзвычайных сытуацыяў абвясьціла пра намер зачыніць адзін з прыходаў Эвангельскай царквы “Новае жыцьцё” ў менскім мікрараёне Сухарава. Кіраўніцтва МНС тлумачыць такое рашэньне нямэтавым выкарыстаньнем аб’екту: маўляў, хрысьціяне зьбіраюцца ў былым калгасным кароўніку, які не адпавядае патрабаваньням пажарнай бясьпекі. Аднак адзін з кіраўнікоў Эвангельскай царквы “Новае жыцьцё” Васіль Юрэвіч кажа, што іншых варыянтаў у вернікаў папросту няма.
“Мы напісалі лісты ва ўсе выканкамы гораду з адным пытаньнем: дзе на тэрыторыі вашага раёну мы можам праводзіць статутную дзейнасьць? І ўсе як пад дыктоўку адказалі: прабачце, але для вас у нас месца няма”, -- паведаміў Васіль Юрэвіч “Радыё Свабода”.
У 2001 годзе эвангелісты набылі ў мікрараёне Сухарава былы калгасны кароўнік. У дамове куплі-продажу наўпрост было запісана: канчатковай мэтай ёсьць узьвядзеньне на гэтай зямлі культавага збудаваньня. Аднак легалізавацца, як кажа Васіль Юрэвіч, так і не давялося.
Вернікі эвангельскай царквы “Новае жыцьцё” за свой будынак зьбіраюцца стаяць “да апошняга”. Аднак адзін Васіль Юрэвіч перакананы, што дзяржава папросту ня мае жаданьня паразумецца з эвангелістамі.
“Нас пакуль нават не перарэгістравалі, таму патрэбна спачатку ўзаконіць нашыя адносіны зь дзяржавай, каб яна нарэшце прызнала, што мы нармалёвыя… Мы цяпер рыхтуем дакумэнты з патрабаваньнямі ў гарвыканкам: калі ім цікава з намі супрацоўнічаць — няхай супрацоўнічаюць, а не — усе 800 чалавек сыдзем у падпольле і будзем без усіх гэтых афіцыйных паперак займацца сваёй дзейнасьцю. Бо да гэтага штурхаюць...” , -- кажа В. Юрэвіч. Минск, Белоруссия