Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 45 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28            




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Куды дзяецца зброя, якую Беларусь купляе за мяжой?
11:06, 04/02/2005

Афіцыйныя асобы сьцьвярджаюць, што яна ідзе на ўкамплектаваньне беларускага арсэналу. Між тым, некаторыя адмыслоўцы не выключаюць, што Беларусь гандлюе гэтай тэхнікай пасьля яе мадэрнізацыі на беларускіх заводах.

Адказны за ўзбраеньне намесьнік міністра абароны Іван Дырман паведаміў, што ўзбраеньне беларускага войска цалкам адпавядае абарончай дактрыне дзяржавы. Сучасны ўзровень арсэналаў падтрымліваецца праз мадэрнізацыю зброі і тэхнікі, якія засталіся ад Савецкага Саюзу. Апошнім часам на ўзбраеньне ўзяты сучасныя “кацюшы” “Град”, танкі Т-72, самалёты МІГ-29 і СУ-27, якія былі мадэрнізаваныя на беларускіх заводах. Але ёсьць і выпадкі закупак вайсковай тэхнікі за межамі Беларусі, прызнаў генэрал Дырман.

За мінулыя гады Беларусь некалькі разоў закупляла зброю за мяжой. У прыватнасьці, былі закупленыя 34 гаўбіцы ў Славаччыне, 53 танкі Т-72Б у Казахстане. Як была выкарыстаная гэтая тэхніка?

Іван Дырман заявіў, што яна пайшла выключна на даўкамплектаваньне беларускага арсэналу. Між тым, незалежныя адмыслоўцы заўважаюць, што патрэба ў такіх закупах спрэчная. “Танкаў у Беларусі налічваецца звыш 1700, гэта адзін з найвялікшых танкавых паркаў у Эўропе”, — сьцьвярджае незалежны вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін. Ён не выключае, што закупленая тэхніка пасьля мадэрнізацыі можа прадавацца за мяжой. Але найбольш верагодна, што яе выкарыстоўваюць для абнаўленьня вайсковай тэхнікі ў Беларусі, а вызваленую тэхніку прадаюць у краіны трэцяга сьвету.

“Самі мы вайсковай тэхнікі ня робім, а магутнасьцяў для мадэрнізацыі ўсяго парку і арсэналу не хапае. Таму, магчыма, і абраны такі шлях, як закуп і замена старога, а тое — прадаецца”, -- паведаміў Алесін “Радыё Свабода”.

Паводле афіцыйных зьвестак, найбольш зброі Беларусі летась прадала Судану і Кот-д’Івуару. Туды пастаўляліся баявыя машыны пяхоты, гаўбіцы і нават вучэбныя самалёты. Між тым, у гэтых краінах працягваюцца ўнутраныя вайсковыя канфлікты.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: