Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
78 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28            




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Масавыя арышты ў Менску
10:41, 07/02/2005, фото ByMedia.net

Больш дзесятка амонаўцаў і асобы ў цывільным уварваліся 5 лютага ў арэндаваную вядомым грамадзкім актывістам, былым дэпутатам Вярхоўнага Савету Сяргеем Антончыкам прыватную кватэру, дзе сабраліся грамадзкія актывісты з розных рэгіёнаў Беларусі. Міліцыя затрымала Сяргея Антончыка, ягоную жонку Тамару і яшчэ каля 20 грамадзкіх актывістаў. Усе затрыманыя знаходзіліся ў аддзеле міліцыі Савецкага раёну, дзе міліцыянты спраўджвалі асобы затрыманых. Пасьля таго, як на Антончыка склалі пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага сходу, ён быў адпушчаны. 7 лютага ў судзе Савецкага раёну Менску над Сяргеям Антончыкам адбудзецца суд. Яму пагражае адміністратыўны арышт альбо вялікі штраф.

Напрыканцы мінулага году Сяргея Антончыка затрымалі за правядзеньне паседжаньня аргкамітэту грамадзкага руху самадапамогі “Айчына”. Ён быў абвінавачаны ў арганізацыі несанкцыянаванага сходу. Суд тады пакараў спадара Антончыка 15-сутачным адміністратыўным арыштам.

Сяргей Антончык быў дэпутатам апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце Беларусі 12-га скліканьня. Асабліва вядомым ён стаў пасьля таго, як напрыканцы 1994 году падрыхтаваў і зачытаў даклад пра карупцыю ў бліжэйшым атачэньні Аляксандра Лукашэнкі, нагадвае «Радыё Свабода».

Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: