Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Віцебскі апазіцыянер пасьля размоваў зь міліцыяй трапіў у шпіталь 10:42, 07/02/2005
Віцебскага апазыцыянэра, сябра КХП БНФ Ўладзімера Плешчанку міліцыянты спрабавалі затрымаць за ягоны новы плякат пра вылучэньне Зянона Пазьняка на пасаду прэзыдэнта ды за агітацыю ў ініцыятыўную групу патэнцыйнага партыйнага кандыдата. Супрацоўнікі міліцыі зьявіліся ўжо праз паўгадзіны пасьля таго, як некалькі апазыцыянэраў выйшлі да Віцебскага аблвыканкаму, і пасьля гутаркі зь імі спадару Плешчанку зрабілася дрэнна з сэрцам.
Пра акалічнасьці затрыманьня ён распавёў “Радыё Свабода” ужо па тэлефоне з абласнога кардыялягічнага шпіталю.
“Міліцыянты прыехалі ды пачалі крычаць. Мне дрэнна зрабілася ад іхнага крыку. Я запатрабаваў, каб выклікалі хуткую дапамогу. Прыехалі дактары, памерылі ціск. Ціск быў завялікі, і мяне завезьлі ў кардыялёгію, там далі мне ўколаў”.
Уладзімер Плешчанка мае групу інваліднасьці па сардэчных хваробах. І, як ён распавёў, дактары, адпускаючы яго са шпіталю дахаты, сказалі, што палітыкай яму займацца супрацьпаказана.
Што да астатніх удзельнікаў акцыі, то ў Чыгуначны райаддзел міліцыі давялося трапіць Барысу Хамайду. Яго затрымалі з асобнікамі газэты “Выбар” ды “Белорусской деловой газеты”, якія ён распаўсюджваў, але неўзабаве адпусьцілі. Минск, Белоруссия