Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 89 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28            




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Актывіст «Отпору»: «Дыктатура Лукашэнкі значна больш жорстка»
11:04, 08/02/2005

«Беларусь нельга параўноўваць ні з Сэрбіяй, ні з Грузіяй, ні з Украінай, дзе адбыліся мірныя негвалтоўныя рэвалюцыі. Адрозна ад рэжымаў у гэтых трох краінах дыктатура Лукашэнкі значна больш жорсткая», -- заявіў у інтэрвію аўстрыйскай “Der Standard” актывіст сэрбскай арганізацыі “Отпор” Сініса Сікван.

Пасьля таго, як у Сэрбіі паў рэжым Мілошавіча, да “Отпору” сталі зьвяртацца прадстаўнікі розных іншых падобных арганізацыяў з постсавецкіх краінаў, – гаворыць Сініса Сікван. З “Отпорам” наладзілі кантакты грузінская “Кхмара”, украінская “Пора”, і беларускі “Зубр”.

“Але ж, – працягвае Сініса Сікван, – было б памылкова гаварыць пра “Отпор” як пра нейкага экспартэра рэвалюцыяў. Сэрбская арганізацыя, сэрбскі рух ёсьць, хутчэй за ўсё, прыкладам пэўнага досьведу негвалтоўнага супраціву ва ўмовах дыктатуры. У часы Мілошавіча сябрамі арганізацыі станавіліся і пэнсіянэры, і школьнікі. Ніякага значэньня ня мела і партыйная прыналежнасьць, бо пры дыктатуры Мілошавіча апазыцыя была цалкам падаўленая”.

У сябраў “Отпору” не было ні палітычных ведаў, ні палітычнага досьведу. “Мы пісалі заяўкі на ўдзел у сэмінарах самых розных міжнародных арганізацыяў, – кажа Сініса Сікван у ітэрвію аўстрыйскай газэце, – у тым ліку і ў нямецкі сацыял-дэмакратычны фонд імя Фрыдрыха Эбэрта”. Актывісты “Отпору” лічаць, гэткія заняткі потым вельмі дапамаглі ім ў часе мірнай сэрбскай рэвалюцыі. (Зазначым, што летась беларускія ўлады адмовілі ва ўезьдзе ў Беларусь аднаму з кіраўнікоў менавіта гэтага нямецкага фонду – спадару Гельмуту Курту).

Беларуская дыктатура – гэта зусім іншае за тое, што было ў Сэрбіі, Грузіі, ва Ўкраіне. Яна куды больш жорсткая”, перакананы сэрбскі актывіст. “Што да грузінскага ці ўкраінскага рэжыму, то яны нечым падобныя да сэрбскага. Таму мадэль “Отпору” і спрацавала і ў Тбілісі, і ў Кіеве”.

Актывісты “Отпору” дасылалі ў абедзьве краіны сваіх трэнэраў па негвалтоўным супраціве, маркетынгу, PR, каманднай працы. Зразумела, пры Шэварднадзэ і Кучме “адпораўцы” былі непажаданымі гасьцямі ў гэтых краінах. Так адзін з актывістаў сэрбскай арганізацыі атрымаў забарону на ўезд ва Ўкраіну да… 3000 году.

Што да ўезду ў Беларусь, дык ён для “Отпору” таксама забаронены. Як адмыслоўца па трох безгвалтоўных рэвалюцыях, Сініса Сікван не выключае, што ў Беларусі ў выпадку рэвалюцыі можа праліцца кроў.

Як паведамляе «Радыё Свабода», у іншым артыкуле ў сёньняшняй венскай “Der Standard”, прысьвечанага пераменам у краінах СНД, аўстрыйскі журналіст піша: “Сымбаль рэвалюцыі ў Грузіі – кулак сэрбскай арганізацыі “Отпор”, рэвалюцыйны дэвіз ва Ўкраіне “Пора!”, а “Зубр” – сыгналь да супраціву ў Беларусі. Рэвалюцыі ва Ўкраіне і ў Грузіі выклікалі трывогу ў аўтарытарнага кіраўніцтва краінаў СНД”.

Гаворачы пра адрознасьць рэжыму Лукашэнкі, аўтар піша, што гэта неабмежаваная ўлада адной пэрсоны, якую беларускі кіраўнік забясьпечвае для сябе з дапамогай рэпрэсіяў. Паводле журналіста, у сваім радыкалізьме Лукашэнка саступае хіба што туркмэнскаму дыктатару Ніязаву. “Апанэнты рэжыму ў гэтых краінах зьнікаюць бясьсьледна,” піша “Der Standard”.

Белоруссия


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: