Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Цэнтарвыбаркам пакінуў у сіле папярэджаньне ініцыятыўнай групе Яраслава Раманчука 11:47, 09/02/2005
ЦВК палічыла, што ўлёткі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, намесьнікам старшыні якой зьяўляецца Яраслаў Раманчук, ёсьць заўчаснай агітацыяй на ягоную карысьць. Да таго ж, яны надрукаваныя за партыйны кошт у Расеі, а не за сродкі рэспубліканскага бюджэту, як патрабуе выбарчае заканадаўства.
Яраслаў Раманчук, які спрабуе стаць кандыдатам у дэпутаты “палаты прадстаўнікоў” па 52-й Гарадзенскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе, спрабаваў тлумачыць, што ягоная партыя цяпер праводзіць вялікую агітацыйную кампанію, якая зьвязаная з прэзыдэнцкімі выбарамі. А тое, што яна пачалася менавіта з Гарадзенскай вобласьці, якую, дарэчы, курыруе спадар Раманчук, чыстая выпадковасьць. Аднак сябры ЦВК ягоныя доказы адхілілі, паведаміла “Радыё Свабода”. Минск, Белоруссия