Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рэпрэсіі супраць грамадзянскай ініцыятывы “Партнёрства”, распачатыя ў часе парламенцкіх выбараў ды рэспубліканскага рэферэндуму, працягваюцца. За апошнія месяцы прадстаўнікі праваахоўных органаў правялі вобыскі ў мінскім і гомельскім офісах “Партнёрства”, было сканфіскавана больш за 10 000 асобнікаў бюлетэня “Партнёрства”, што інфармаваў грамадскасць пра парушэнні ў часе выбараў і рэферэндума.
У пятніцу 4 лютага у Гомелі, падчас распаўсюджання улётак “Партнёрсва”, былі затрыманыя трое валанцераў. Увечары гэтага ж дня супрацоўнікі гомельскае міліцыі спрабавалі ўварвацца ў офіс “Партнёрства”.
У сераду 9 лютага старшыня “Партнерства” Мікалай Астрэйка быў выкліканы ў Цэнтральны РАУС г. Мінска. Пасля адмовы адказваць на пытанні супрацоўнікаў міліцыі, яму было прад’яўлена абвінавачанне ў дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі паводле арт. 172 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях. Нагадаем, што менавіта ў Цэнтральны РАУС горада Мінска былі дастаўлены сябры “Партнёрства”, якія накіроўваліся на выбары прэзідэнта Украіны як міжнародныя назіральнікі напрыканцы мінулага году.
«Новыя крокі дзяржавы на шляху ўціску незалежных назіральнікаў сведчаць пра пачатак падрыхтоўкі да прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Такая “зачыстка” выбарчага поля, на думку ўлады, мусіць дапамагчы чарговай “элегантнай” перамозе шляхам фальсіфікацыяў, -- паведаміў прэс-цэнту Хартыі’97 Мікалай Астрэйка. -- Акрамя таго, можа гэта рэакцыя на тое, што 12 лютага ў Гомелі на пляцоўцы па вул. Юбілейная 48 адбудзецца мітынг, прысвечаны праблемам ЖКГ, арганізаваны “Партнёрствам” сумесна з дэпутатамі Гомельскага гарсавета». Минск, Белоруссия