Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 910 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28            




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Чаго чакаць ад візыту ўпаўнаважанага АБСЭ па пытаньнях мэдыяў ў Беларусь?
11:52, 09/02/2005

9 лютага ў Беларусь мае намер прыбыць упаўнаважаны АБСЭ па пытаньнях СМІ Міклаш Харасты. Візыт працягнецца тры дні – ад серады да пятніцы – і ў часе яго спадар Харасты мае намер атрымаць зь першых рук уяўленьне пра сытуацыю са свабодай прэсы ў Беларусі. Паводле інфармацыі АБСЭ, размова ў тым ліку пойдзе і пра спробу Эўропы дапамагчы Беларусі ў стварэньні свабоднага і адкрытага мэдыйнага ляндшафту ў адпаведнасьці з крытэрамі Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе. Калі гэты візыт адбудзецца, дык ён стане першым прыездам у Беларусь упаўнаважанага АБСЭ па пытаньнях мэдыяў. Усе ранейшыя спробы спадара Харасты і ягонага папярэдніка Фраймута Дувэ наведаць Беларусь заканчваліся безвынікова.

Летась у верасьні спадар Харасты хацеў на ўласныя вочы паглядзець, як працуюць беларускія мэдыі непасрэдна перад парлямэнцкімі выбарамі. Але высокаму чыноўніку АБСЭ беларускія ўлады адмовілі ва ўязной візе. Ну а перад гэтым была выкарыстаная тая ж тактыка, што і з Дувэ. Спачатку беларускія ўлады папрасілі Харасты перанесьці візыт, каб сумясьціць яго з мэдыйным сэмінарам, потым зьмянілі структуру сэмінара, а ў рэшце рэшт адмянілі сэмінар.

У рамках візыту спадар Харасты будзе мець размовы зь міністрам замежных справаў Сяргеем Мартынавым, міністрам інфармацыі Ўладзімерам Русакевічам, міністрам сувязі Ўладзімерам Ганчарэнкам і старшынёй парлямэнцкай камісіі па правах чалавека, этыкі і СМІ Юрыем Кулакоўскім. Таксама заплянаваная сустрэча з журналістамі і прадстаўнікамі беларускіх недзяржаўных СМІ.

Што ж чакаюць у Менску ад першага прыезду сюды такой высокай асобы? Бадай, галоўнай стане размова пра спробу Эўропы дапамагчы Беларусі ў стварэньні свабоднага і адкрытага мэдыйнага ляндшафту ў адпаведнасьці з крытэрамі Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе. Жаданьне, безумоўна, добрае, але, падобна, выканаць яго будзе вельмі цяжка, а можа і наогул немагчыма. Прынамсі, так думае шэф-рэдактар газэты “Народная воля” Сьвятлана Калінкіна:

“Я думаю, што цяпер беларускія ўлады будуць рабіць выгляд, быццам яны адкрытыя, што яны ідуць на перамовы. І там самым яны спрабуюць выключыць абвінавачваньне ў тым, што яны нават размаўляць не хочуць ні зь якімі міжнароднымі назіральнікамі. Але станоўчых вынікаў ад гэтых перамоваў я не чакаю. Таму што, нягледзячы ні на што, улады падрыхтавалі праект зьменаў у закон аб сродках масавай інфармацыі. Ён вельмі і вельмі жорсткі. І, напэўна, перад яго прыняцьцем улады вырашылі пусьціць дакладачыка АБСЭ ў Беларусь і нешта яму сказаць. Я ня думаю, што нехта будзе апраўдвацца ці нават слухаць прэтэнзіі, якія прад’яўляюцца да Беларусі і да таго стану, у якім у нас знаходзяцца СМІ”, -- паведаміла журналіст “Радыё Свабода”.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: