Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 910 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28            




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Шклоўскі дэмакрат стаў невыязным
14:30, 09/02/2005

Шклоўская пашпартна-візавая служба адмовілася аформіць дазвол для часовага выезду за мяжу вядомаму дэмакратычнаму актывісту і рэдактару недзяржаўнай газэты “Шклоўскія навіны” Аляксандру Шчарбаку. Прычынай абмежаваньня выезду шклоўца за мяжу, як і ў нядаўнім выпадку гомельскага дэмакрата Віктара Карніенкі, сталі прэтэнзіі падаткавай інспэкцыі.

Размова ідзе пра працу Аляксандра Шчарбака ў прыватнай фірме пад назвай “Сідлер і К”, якая займалася лесам. У 1996 годзе ён працаваў там выканаўчым дырэктарам, потым працадаўцы яго разьлічылі, і фірма неўзабаве была зьліквідаваная. У падатковай інспэкцыі Шчарбаку паведамілі, што фірма вінаватая бюджэту 8 тысяч беларускіх рублёў. Гэтая запазычанасьць і стала афіцыйнай прычынай таго, што шклоўскі дэмакрат стаў невыязным.

8 тысяч беларускіх рублёў – сьціплая сума, і заплаціць яе пэнсіянэр Шчарбак здольны. Іншая справа – што будзе потым. Бо так тады атрымаецца, што прыватная асоба, якая працавала ў фірме найманым работнікам, возьме адказнасьць на сябе за юрыдычную асобу, за ўсю ліквідаваную фірму. Таму Аляксандар Шчарбак хоча быць абачлівым у гэтай справе. Шклоўскі дэмакрат не адкідае магчымасьці звароту ў суд.

Сам Аляксандар Шчарбак, падобна на тое, не мае сумневу ў сапраўдных прычынах пазбаўленьня яго права выезду за мяжу. Ён лічыць іх палітычнымі.

“Гэта, я мяркую, працяг працэсу ціску на мяне праваахоўчых органаў. У тым ліку Шклоўскага КГБ і пракуратуры. Яны спачатку мяне аштрафавалі за распаўсюд нейкіх улётак, а цяпер не даюць ехаць за мяжу. Альбо спроба запужаць мяне, альбо прэсаваць мяне павольна”, -- паведаміў ён “Радыё Свабода”.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: