Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Масавая акцыя пратэсту у Гародні 13:28, 10/02/2005
У гэтыя хвіліны у Гародні адбываецца масавая акцыя пратэсту прыватных прадпрымальнікаў. Па дадзеных інтэрнэт-выданьня "Пагоня", у мітынгу каля гарвыканкама удзельнічае (на 13.00) ня меньш за 4 тысячы чалавек - гэтая лічба з`яўляецца вельмі вялікай нават па мерках беларускай сталіцы.
У пачатку акцыі а 12-й гадзіне у гарадскім парку сабралося каля 2 тысячаў чалавек. Яны паспрабавалі выйсці на плошчу Леніна, але выхады з парку былі ачэплены АМАПам і ўнутранымі войскамі. Тады ўдзельнікі акцыі прарвалі ачапленне. Скандуючы "Свабоду! Свабоду!", яны выйшлі на плошчу Леніна да будынка гарвыканкаму.
Да прадпрыймальнікаў выйшлі старшыня гарвыканкаму Аляксандр Антоненка і яго намесьнік Аляксандр Сіўцоў. Антоненка паспрабаваў пераканаць людзей, што ўлады гораду былі супраць увядзення новых ставак НДС і заклікаў людзей разыйсціся, маўляў, так праблемы не вырашыш. Але ж прадпрымальнікі засталіся незадаволенымі, яны скандуюць "НДС! НДС!" і не збіраюцца разыходзіцца.
Апошні раз такая масавая акцыя прадпрымальнікаў адбылася ў Гародні амаль год таму - першага траўня. У выніку мінулагодняга несанкцыянаванага мітынгу былі асуджаныя на два гады пазбаўлення волі лідары гарадзенскіх прадпрымальнікаў - Валеры Леванеўскі і Аляксандр Васільеў, паведамляе pahonia.promedia.by Минск, Белоруссия