Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лепельскага лідэра прадпрымальнікаў выклікаюць у пракуратуру 10:50, 10/02/2005
У Лепелі позва зьявіцца ў пракуратуру раніцай 10 лютага ўручана лідэру мясцовых прадпрымальнікаў, сябру грамадзкага аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Алегу Тычыне. Як паведаміў «Радыё Свабода» спадар Тычына, дакумэнт быў уручаны яму ўчора напрыканцы дня. У позьве паведамляецца, што спадар Тычына мусіць даць тлумачэньні. Што канкрэтна хочуць ведаць у лепельскай пракуратуры ад прадпрымальніцкага лідэра – невядома. Але пры гэтым яму было заяўлена, што яўка абавязковая, у выпадку яе ігнараваньня сябра “Пэрспэктывы” чакае пакараньне.
Паводле спадара Тычыны, выклік яго у пракуратуру – невыпадковы. На 10 лютага ў гэтым горадзе заплянаваны страйк прадпрымальнікаў. І, як мяркуе іх лідэр, улады вырашылі гэткім чынам сарваць або папярэдзіць акцыю. Минск, Белоруссия