Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 1011 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28            




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прадпрымальнiкi ставяць ультыматум ураду
16:12, 10/02/2005

Прадпрымальнiкi Менска зважаючы на бесперспектыўнасць перамоў, вылучылi Савету мiнiстраў ультыматум: да 1 сакавiка вырашыць праблему з падаткам на дабаўленую вартасць, у адваротным выпадку – прадпрымалдьнiкi аб’яўляюць бестэрмiновы страйк з нявыплатай усiх падаткаў i збораў.

10 лютага ў Менску перад Домам урада сабралiся блiзу 3 тысяч прадпрымальнiкаў. Лозунг акцыi адзiн: “Адмена ПДВ i свабода Шумчанку!”. Блiжэй да абеду прадпрымальнiкi прыйшлi да Дэпартамента па прадпрымальнiцтве Мiнiстэрства эканомiкi з намерам перадаць петыцыю, падпiсаную каля 30 тысячаў прадпрымальнiкаў, з патрабаваннем адмянiць ПДВ. Чыноўнiкi адмовiлiся прымаць паперу.

Пасля адмовы калона страйкоўцаў скiравалася да Мiнiстэрства эканомiкi, адкуль да пратэстуючых выйшаў вiцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў. З прадстаўнiкоў ураду i арганiзатараў страйку створаная рабочая група дзеля вырашэння праблемы, аднак хутка прадпрымальнiкi зразумелi бессэнсоўнасць усялякiх перамоваў. Таму прадпрымальнiкi вылучылi да ўрада ультыматум: альбо да 1 сакавiка вырашыць праблему з падаткам на дабаўленую вартасць, у адваротным выпадку – прадпрымалдьнiкi аб’яўляюць бестэрмiновы страйк з нявыплатай усiх падаткаў i збораў.

Папераджальны страйк ахапiў шмат гарадоў краіны: сталi рынкi Менску, Гомеля, Вiцебска,Гароднi, Рэчыцы, Барысава, Бярэзiны, Лепеля, iншых гарадоў, нагадвае газета «Пагоня».
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: