Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
1415 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28            




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



МЗС Швэцыі: «Беларускі народ мае законнае права на месца ў агульнаэўрапейскай супольнасьці”
11:54, 14/02/2005

Міністар замежных справаў Швэцыі Лайла Фрэйвальдс заклікала швэдзкіх і эўрапейскіх палітыкаў працягваць у дачыненьні да беларускіх уладаў ізаляцыйную палітыку, аднак пры гэтым больш актыўна падтрымліваць дэмакратычныя сілы ў краіне. Паводле спадарыні Фрэйвальдс, беларускі народ мае сваё законнае месца ў аб’яднанай эўрапейскай супольнасьці.

Як паведаміла “Радыё Свабода”, прадстаўляючы швэдзкаму парлямэнту (Рыксдагену) новыя напрамкі нацыянальнай замежнай палітыкі ў зьвязку з пашырэньнем Эўропы, спадарыня Лайла Фрэйвальдс спынілася на дачыненьнях з новымі эўрапейскімі суседзямі – Украінай і Беларусьсю. Паводле словаў міністра, Украіна, зрабіўшы выбар на карысьць эўрапейскіх каштоўнасьцяў, заслужыла права прынцыпова разьлічваць на рэальную перспектыву далучэньня да Эўразьвязу. Што да Беларусі, то яе кіраўніцтва па-ранейшаму цалкам ігнаруе такія паняцьці як дэмакратыя і правы чалавека і такім чынам усё больш ізалюецца ад Эўропы.

“Аднак Беларусь ёсьць нашым вельмі блізкім суседам. Бо Стакгольм бліжэй да Менску, чым да паўночнашвэдзкага пункту Кіруна. Беларускі народ мае законнае права на месца ў агульнаэўрапейскім супольніцтве. Дэмакратычныя сілы ў Беларусі трэба ўсебакова падтрымліваць”, -- сказала спадарыня Фрэйвальдс

У сваім выступе перад шведскімі парлямэнтарамі спадарыня Фрэйвальдс таксама зрабіла акцэнт на адказнасьці Эўропы перад тымі грамадзянамі зь недэмакратычных краінаў, якія адчуваюць перасьлед за свае перакананьні з боку мясцовых уладаў. Паводле швэдзкага міністра, гэтыя людзі мусяць разьлічваць на абарону Швэцыі і іншых краінаў ЭЗ. Як лічыць спадарыня Фрэйвальдс, далёка не паўсюль у ЭЗ існуюць гнуткія і дасканалыя падыходы ў разглядзе справаў уцекачоў, а таму Швэцыя гатовая дапамагчы гэтым краінам у падобным пытаньні. Спадарыня Фрэйвальдс таксама заклікала ЭЗ да сынхранізацыі дзеяньняў.

Камэнтуючы выступ міністра Лайлы Фрэйвальдс у Рыксдагэну, эўрапейскія назіральнікі, між іншым, зьвяртаюць увагу на тое, што беларускае пытаньне ўсё часьцей выносіцца на разгляд нацыянальных парлямэнтаў ЭЗ. У шэрагу публікацыяў ідзе размова пра намер Эўропы аказаць падтрымку руху супраціву ў краінах СНД, як гэта было ў выпадку з Украінай.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: