Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Жонка Леванеўскага скардзіцца на адміністрацыю калоніі 13:45, 15/02/2005
Учора Марына Леванеўская, жонка палітвязня Валерыя Леванеўскага, падала начальніку дэпартамента выканання пакаранняў МУС РБ і пракурору Магілёўскай вобласці скаргу на дзеянні адміністрацыі калоніі №19, дзе зараз адбывае пакаранне асуджаны.
У сваёй скарзе жонка Валерыя Леванеўскага звяртае ўвагу на парушэнні ягоных правоў. Леванеўскаму забаранілі сустракацца с сям’ёй, забаранілі “затарвацца” на суму не больш за 24 тысячы рублёў, лісты сям’і не даходзяць да палітвязня, таксама як і ягоныя лісты і скаргі не трапляюць да адрасатаў.
У сувязі з паўсталай сітуацыяй і тым, што Валерый Леванеўскі не можа сам абараніць свае правы, бо адміністрацыя калоніі наўмысна не адпраўляе ягоныя скаргі за межы калоніі, Марына Леванеўская звярнулася да начальніка дэпартамента выканання пакаранняў МУС РБ і пракурора Магілёўскай вобласці з просьбай правесці праверку вышэйзгаданых фактаў і прыцягнуць да адказнасці тых асобаў з адміністрацыі калоніі, што парушаюць правы і законныя інтарэсы Валерыя Леванеўскага, паведамляе pahonia.promedia.by. Минск, Белоруссия lllll