Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 1617 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28            




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Гродзенскі прадпрымальнік судзіцца з абласным тэлебачаннем
12:02, 16/02/2005

23-га лютага адбудзецца чарговае паседжанне суда Ленінскага раёна г. Гродна, які разглядае зыск ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча да тэлерадыёкампаніі "Гродна", журналісткі і падаткавай інспекцыі Гродзенскай вобласці. Сп. Аўтуховіч патрабуе абвергнуць распаўсюджаныя тэлекампаніяй звесткі, прынесці публічныя прабачэнні і кампенсаваць нанесеную яму маральную шкоду сумай у 40 мільёнаў рублёў. На першым паседжанні, якое адбылося 10-га лютага, адказнікі заявілі, што не прызнаюць патрабаванняў зыску.

Прадпрымальнік сцвярджае, што тэлеканал зняважыў яго гонар і годнасць ў тэлевізійным сюжэце, які быў тройчы паказаны 28-га і 29-га верасня 2004 г. У прыватнасці, прадпрымальнік мае прэтэнзіі да аўтаркі сюжэта, журналісткі Вольгі Максімчык, якая паставіла пад сумнеў дабрачынную дапамогу Аўтуховіча дзіцячаму дому, а таксама заявіла, што прадпрымальнік хаваецца ад падаткаў, якія павінны ісці на "рэальнае" ўтрыманне дзяцей.

"Я ніколі не афішаваў гэтую дапамогу, але пасля гэтага сюжэту мне сорамна глядзець людзям у вочы, бо яны мне гавораць, што я несумленны чалавек і з-за мяне пакутуюць дзеці", - заявіў Аўтуховіч падчас паседжання 10-га лютага. Ён сцвярджае, што журналістка, рыхтуючы сюжэт, не звярталася ні да яго, ні да кіраўнікоў дзіцячых дамоў. Прадпрымальнік мае афіцыйныя лісты з дзіцячага дома і іншых установаў, якія пацвярджаюць звесткі аб аказанай ім дабрачыннай дапамозе.

Першапачаткова зыск быў пададзены толькі супраць Гродзенскага тэлебачання, але суддзя прыцягнула ў якасці адказчыкаў таксама аўтарку Вольгу Максімчык і падатковую інспекцыю Гродзенскай вобласці, бо журналістка заявіла, што рабіла сюжэт на падставе звестак з гэтай установы. Кампенсацыю маральнай шкоды ў 40 мільёнаў рублёў Мікалай Аўтуховіч запатрабаваў ад трох адказчыкаў разам.
Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: