Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 1819 20
21 22 23 24 25 26 27
28            




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Адвакат Леванеўскага і Васільева падаў наглядную скаргу
13:58, 18/02/2005

Адвакат асуджаных лідараў прадпрымальнікаў, сябраў Савета грамадзянскіх ініцыятываў “Свабодная Беларусь” Валерыя Леванеўскага і Аляксандра Васільева накіраваў у Вышэйшы Суд Рэспублікі Беларусь наглядную скаргу на прысуд Ленінскага суда Гродна.

– Былі пададзеныя дзве скаргі, асобна па Васільеве і асобна па Леванеўскім. Мы просім Вярхоўны Суд адмяніць прысуд. Падчас суда ў Гродне былі дапушчаны шматлікія працэсуальныя парушэнні, не былі ўлічаны экспертныя аналізы, не выклікалі сведкаў, што на следстве давалі сведчанні на карысць абвінавачваемых. Сведчанні тых сведкаў, што выступілі на судзе, разглядаліся амаль як у якасці экспертызы, хаця лінгвістычную экспертызу павінны рабіць эксперты, – кажа ПАГОНІ Аляксандр Бірылаў, адвакат асуджаных. – Я сустрэўся з Васільевым і Леванеўскім, і магу сказаць, што яны настроеныя на працяг барацьбы. Нашыя далейшыя крокі залежаць ад таго, якую пастанову прыме Вышэйшы Суд краіны. На гэта, згодна заканадаўству, ён мае адзін месяц.

Падчас сустрэчы з адвакатам, якая адбылася 15-га і 16-га лютага, палітвязні паведамілі пра цяжкія ўмовы ўтрымання ў калоніі, пра медычнае абслугоўванне, праблемы з харчаваннем. Валерый Леванеўскі пацвердзіў, што адміністрацыя калоніі не рэгіструе ягоныя лісты, якія ён адпраўляе са скаргамі ў розныя органы ўлады і не атрымлівае адказаў на іх.

Нагадаем, што Валерый Леванеўскі і Аляксандр Васільеў былі асуджаныя судом Ленінскага раёна г.Гродна ў верасні мінулага года на два гады пазбаўлення волі кожны за “абразу прэзідэнта”. Прысуд быў вынесены на падставе фразы «Прыйдзі і скажы, што ты супраць таго, каб за твой кошт нехта ездзіў у Аўстрыю адпачываць, катацца на лыжах, жыць у сваё задавальненне», якая была надрукавана ва ўлётцы. Суд палічыў, што гэтая фраза абражае гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі.
Минск, Белоруссия lllll

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: