Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 1819 20
21 22 23 24 25 26 27
28            




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прадпрымальнікі рыхтуюцца да страйку
11:54, 18/02/2005

Нічым скончыліся ўчора шматгадзінныя перамовы прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў Міністэрства эканомікі на чале з намеснікам міністра эканомікі Андрэем Турам, асноўнай тэмай якіх было абмеркаванне праблемы з ПДВ. Аргументы прадпрымальнікаў не знайшлі водгуку ў прадстаўнікоў ураду.

Размовы пачаліся пасля 15-ай гадзіны і працягнуліся да самага вечара. Нягледзячы на зацятасць дыскусіі, бакі цвёрда засталіся на сваіх пазіцыях і не прыйшлі да паразумення. Паводле Андрэя Тура, ліст з прапановай магчымых шляхоў урэгулявання ўжо накіраваны Аляксандру Лукашэнку, сам жа ўрад не мае паўнамоцтваў, каб адмяніць ПДВ. Прадпрымальнікі ўспрынялі такую пазіцыю Міністэрства, як нежаданне весці дыялог.

– Прадпрымальнікі разглядалі гэта як перамовы, а ўлады проста як яшчэ адзін спосаб выпусціць пар з сістэмы. У гэтым кантэксце падаецца дзіўным пункт гледжання некаторых прадпрымальнікаў, нібыта Лукашэнка не ведае пра рэальнае становішча з падаткам ПДВ. Калі чалавек асабіста кантралюе нават прызначэнне начальніка Камароўскага рынка, дык ён проста не можа не ведаць, якая сістэма падаткаў працуе ў краіне, – каментуе ПАГОНІ вынікі ўчарашніх перамоваў удзельнік дэлегацыі прадпрымальнікаў, эканаміст Яраслаў Раманчук. – Учора прадпрымальнікі ўбачылі, як да іх ставяцца. Улада фактычна сказала, што ёй абыякавы лёс непасрэдна 70-ці тысяч людзей, і 700 тысяч людзей ускосна. Пакуль урад канкрэтна не скажа пра адмену падатку, прадпрымальнікі будуць выступаць супраць, будуць баставаць. Нас чакае гарачая вясна.

Згодна заявам лідэраў прадпрымальнікаў, калі сітуацыя з падаткам ПДВ не вырашыцца да 1 сакавіка, прадпрымальнікі пачнуць бестэрміновую рэспубліканскую масавую акцыю пратэсту.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: