Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міліцыянты спрабавалі затрымаць Вінцука Вячорку 14:06, 22/02/2005
22 лютага ў Мінску была зьдзейсьненая спроба затрыманьня старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі. Супрацоўнікі міліцыі спрабавалі затрымаць Вінцука Вячорку для прымусовай дастаўкі на допыт у пракуратуру. Спроба затрыманьня адбылася ў Міністэрстве юстыцыі адразу пасьля сустрэчы з намесьнікам міністра юстыцыі Краўцовым. Як паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”, Вячорку адпусьцілі пасьля тэлефоннай размовы са сьледчым пракураты Кухаронкам, у якой лідэр БНФ сказаў, што зьявіцца ў пракуратуру без прымусовай дастаўкі.