Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Наваполацку падаткавая інсьпекцыя зноў правярае праваабаронцаў 12:54, 23/02/2005
22 лютага на офіс да праваабаронцы Зьміцера Салаўёва зьявіліся супрацоўнікі падаткавай інсьпекцыі, якія заявілі прысутным, што “некаторыя органы цікавяцца вашай дзейнасьцю”. Апрача таго, правяраючых цікавіла, ці аказваюць правабаронцы платныя юрыдычныя паслугі, паведаміў праваабарончы цэнтр “Вясна”.