Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 2324 25 26 27
28            




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Страйк прадпрымальнікаў у сакавіку абяцае быць масавым
15:12, 23/02/2005

Беларускія прадпрымальнікі возьмуць актыўны ўдзел у бестэрміновым агульнабеларускім страйку, які плянуецца пачаць 1 сакавіка. Пра гэта было заяўлена ўчора ў Менску на нарадзе лідэраў прадпрымальніцкага руху. Мэта страйку — пратэст супраць увядзеньня падатку на даданую вартасьць. 10 лютага прадстаўнікі дробнага бізнэсу ўжо ладзілі шматтысячны папераджальны страйк, аднак улады, як вынікае з выступу Аляксандра Лукашэнкі 17 лютага, пакуль што не зьбіраюцца ісьці ім на саступкі.

Паводле “Радыё Свабода” у нарадзе бралі ўдзел рэгіянальныя лідэры прадпрымальнікаў з усіх абласьцей Беларусі. Як прагучала на нарадзе, бізнэсоўцы ўхваляюць ідэю страйку. У прыватнасьці, вось што паведаміў на гэты конт лідэр магілёўскіх прадпрымальнікаў Сяргей Фамін:

Цяпер мы правялі сходы — усе адназначна ў сакавіку спыняюцца. Мы напісалі на адрас дырэктараў рынку заявы, дзе матывавалі прыпыненьне прадпрымальніцкай дзейнасьці праблемай увядзеньня падатку на даданую вартасьць. Мы папрасілі перанесьці тэрміны арэндных выплатаў пасьля таго, як праблема гэтага падатку будзе вырашана. Таму 1 сакавіка ў Магілёве рынкі ня будуць працаваць. Але ў раённых цэнтрах мае месца вялікі прэсінг з боку падатковых інспэкцыяў. Яны тэлефануюць, папярэджваюць пра вялікія штрафы”.

Пра ўдзел у страйку заяўляюць і гомельскія прадпрымальнікі. Пра гэта паведаміла на нарадзе іхная лідэрка Тацяна Марчанка:

“Рынкі спыняцца ўсе практычна. Спыняцца, магчыма, і выставы, нягледзячы на тое, што на іх ідзе прэсінг. Прэсінгуюць улады. Яны пагражаюць дырэктарам пазбаўленьнем ліцэнзіяў. Тым ня менш, як я мяркую, каля 70 працэнтаў прадпрымальнікаў з выставаў таксама спыняць працу. Ідзе ціск на прадпрымальнікаў і з боку падатковых інспэкцыяў. Аднак гэта ня спыніць страйку. Адметна тое, што гэтым разам нас падтрымлівае нават аўтамабільны рынак, чаго раней ніколі не было”.

У большасьці рэгіёнаў, як прагучала на нарадзе, працягвалася кампанія пісьмовага папярэджаньня падатковых інспэкцыяў пра прыпыненьне бізнэсоўцамі ад 1 сакавіка падатковых выплатаў. Аднак падатковыя органы пакуль ня рэагуюць на масавыя звароты бізнэсоўцаў.

Дарэчы, Канстытуцыйны суд, на які разьлічвалі прадпрымальнікі, пытаньне падатку на даданую вартасьць пакуль што не прыняў да разгляду. Нагадаю, прадпрымальніцкі прафсаюз “Садружнасьць” і Беларускі саюз прадпрымальнікаў прапанавалі ўраду выступіць ініцыятарам такога разгляду. Аднак, як паведаміў старшыня прадпрымальніцкага саюзу Аляксандар Патупа, урад з такой ініцыятывай не сьпяшаецца.

Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: