Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Старшыню Саюзу пісьменьнікаў Алеся Пашкевіча і навукоўца Алега Лойку звольнілі з працы 10:54, 23/02/2005
Учора позна ўвечары стала вядома пра звальненьне з працы выкладчыкаў філялягічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта Алеся Пашкевіча, які зьяўляецца старшынёй Саюза пісьменьнікаў Беларусі, і навукоўца Алега Лойкі, былога дэкана філфаку, члена-карэспандэнта НАН Беларусі.
Спадар Лойка працаваў у філфаку на паўстаўкі. Алесь Пашкевіч выкладаў на філялягічным факультэце беларускую літаратуру.
Пра факт звальненьня “Радыё Свабода” паведаміў сам Алесь Пашкевіч, паводле якога прычына звальненьня – подпісы абодвух выкладчыкаў пад Зваротам да беларускага народа, апублікаваным ў “Народнай волі” у мінулую суботу, у якім дэкляруецца стварэньне новага грамадзкага руху “Воля народу”.
Афіцыйнага пацьвярджэньня гэтай інфармацыі пакуль няма. Минск, Белоруссия