Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Фонд імя Конрада Адэнаўэра распаўсюдзіў заяву, у якой абвяргае паведамленне беларускага тэлебачання. Паводле кіраўніцтва Фонду, хлуснёй з’яўляецца сцвярджэнне, якое прагучала 13 лютага ў праграме “У цэнтры ўвагі”, пра тое, што арганізацыя мае намер выкарыстаць 50 тысяч еўра на “апазіцыйную прапаганду”. Ілжывым з’яўляецца таксама сцвярджэнне аб тым, што Фонд не плаціць падаткаў.
“Мэта Фонду – садзейнічаць умацаванню міру і дэмакратыі, сяброўству і ўзаемаразуменню народаў, пашыраць партнёрскія адносіны паміж Нямеччынай і Беларуссю і падтрымліваць трансфармацыйныя працэсы ў Беларусі... Сваю дзейнасць у Беларусі Фонд жадае праводзіць празрыста, у тым ліку і для падаткавых органаў”, – гаворыцца ў абвяржэнні, распаўсюджаным кіраўніцтвам Фонду.
Паводле ПАГОНІ, амбасада Германіі таксама абурана заявамі беларускага тэлебачання.
«Фонд імя Конрада Адэнаўэра дзейнічае ў межах афіцыйнага даручэння нямецкага ўрада і за сродкі федэральнага бюджэта, гэта значыць, нямецкіх падаткаплацельшчыкаў. Яго галоўная мэта – умацаванне еўрапейскага супрацоўніцтва… Фонд мае свае прадстаўніцтвы ва ўсіх суседніх з Беларуссю краінах. Ён гатовы адкрыць сваё прадстаўніцтва і ў Беларусі», – адзначае прэс-служба амбасады Германіі. Минск, Белоруссия