Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 2425 26 27
28            




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Следства па справе аб паклёпе на Лукашэнку працягнутае на месяц
12:12, 24/02/2005

23 лютага следчы па асабліва важных справах Менскай гарадской пракуратуры Аляксей Пікараў на месяц працягнуў тэрмін следства па крымінальнай справе аб абвінавачванні намесніка старшыні Беларускага Хельсінскага камітэта Гары Паганяйлы ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку.

Прычынай гэтага, паводле слоў следчага, стала тое, што Гары Паганяйла, «загрузіў следства вельмі сур`ёзнымі дакументамі і матэрыяламі, над якімі варта папацець». І самае галоўнае: на імя генпракурора накіравана хадайніцтва пра спыненне крымінальнай справы за адсутнасцю складу злачынства. Хадайніцтва перададзена следству, каб вырашыць усе праблемы, узнятыя ў ім у часе следчых дзеянняў.

У сярэдзіне жніўня 2004 года Гары Паганяйла даў тэлеінтэрв`ю шведскім журналістам.

– Я расклаў па паліцах усю інфармацыю пра знікненні палітычных апанентаў на Беларусі, пра тых, хто мае дачыненне да гэтых знікненняў, – паведаміў ПАГОНІ Паганяйла.

Тэлежурналіста затрымалі пры перасячэнні беларускай дзяржаўнай мяжы, відэакасету забралі супрацоўнікі КГБ, якія, вывучыўшы відэазапіс, прыйшлі да высновы, што ёсць усе падставы для ўзбуджэння крымінальнай справы. Крымінальную справу па абвінавачванні ў паклёпе на Лукашэнку вядзе пракуратура Менску.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: