Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лідара БНФ дапыталі ў пракуратуры 10:45, 25/02/2005
24 лютага лідэра Партыі БНФ Вінцука Вячорку выклікалі ў пракуратуру г Мінска ў сувязі з ўзбуджанай крымінальнай справе па факце прэс-канферэнцыі, праведзенай 15 кастрычніка мінулага году лідэрамі Народнай кааліцыі “Пяцёрка плюс”. Падчас прэсавай канфэрэнцыі лідэры апазіцыйных партыяў заявілі аб мажлівых фальсіфікацыях падчас галасаваньня і прадэманстравалі журналістам праекты пратаколаў участковых выбарчых камісіяў з гатовымі лічбамі, а таксама зводныя табліцы па акрузе з разьмеркаваньнем галасоў на ўчастках.
Вінцук Вячорка быў выкліканы ў якасьці сьведкі па дадзенай справе. Перад пачаткам допыту Вінцук Вячорка запатрабаваў, каб пытаньні да яго былі сфармуляваныя па-беларуску. Сьледчы Кухаронак пагадзіўся. Аднак на шэраг пытаньняў Вінцук Вячорка, адмовіўся адказаць у адпаведнасьці з арт. 27 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які гарантуе права не даваць паказаньні супраць сябе. Минск, Белоруссия