Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Для ЗША важная дэмакратыя, для Расеі -- сфэра ўплыву 10:47, 25/02/2005
Свой погляд на вынікі браціслаўскага саміту ў інтэрв’ю “Радыё Свабода” прапануе расейскі і ўкраінскі палітоляг Віталь Портнікаў: «Галоўнае – гэта адсутнасьць агульнай ідэалёгіі і каштоўнасьцяў. На сёньняшнім саміце гэта выявілася. Колькі прэзыдэнты не глядзелі ў вочы адзін адному, гэта не заменіць адсутнасьці супольных поглядаў на сьвет. Гэта глябальнае мэнтальнае непаразуменьне. І што да расейскай дэмакратыі, што да постсавецкай прасторы, гэта розьніца якраз і выяўляецца. Прэзыдэнты па-рознаму ацэньваюць тое, што адбылося ў Грузіі ды Ўкраіне. Тое, што можа адбыціся ў Малдове і ў Беларусі. І ў Расеі. Гэта і ёсьць праблема каштоўнасьцяў. Там, дзе для ЗША важная дэмакратыя, для Расеі важна сфэра ўплыву. І што самае цікавае, Масква ўпэўненая, што амэрыканцы таксама думаюць толькі пра сфэры ўплыву. Гэта глябальнае мэнтальнае непаразуменьне».