Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лiдэр гарадзенскiх прадпрымальнiкаў асуджаны на 15 сутак арышту 10:51, 01/03/2005
Намеснiк старшынi грамадскага аб’яднання “Перспектыва” Дзмiтрый Iваноўскi асуджаны на 15 сутак арышту. Такое рашэнне ўчора вынесла суддзя па адмiнiстрацыйных справах суда Ленiнскага раёна Гродна Наталля Казёл.
Дзмiтрыя Iваноўскага абвiнавацiлi ў арганiзацыi несанкцыянаванага мiтынгу гарадзенскiх прадпрымальнiкаў, што адбыўся ў Гродне 10-га лютага. Нагадаем, што напярэдаднi акцыi на гарадзенскiх рынках распаўсюджвалiся ўлёткi дэмакратычнага руху “Гарадзенскi выбар” з заклiкам прыняць удзел у акцыi пратэсту. Гэтую улётку падпiсалi лідары групы "Рэспубліка" Валерый Фралоў i Сяргей Скрабец, а таксама Дзмiтрый Iваноўскi.
9-га лютага мiлiцыя здзейснiла спробу затрымаць Iваноўскага. Тады яго адбiлi прадпрымальнiкi. З гэтага моманту Iваноўскi знаходзiўся на нелегальным становiшчы. Толькi ўчора мiлiцыянтам усё ж удалося затрымаць лiдэра гарадзенскiх прадпрымальнiкаў. У гэты самы дзень ён быў дастаўлены ў суд i асуджаны на 15 сутак арышту. Раней за арганiзацыю акцыi пратэсту прадпрымальнiкаў суддзя Наталля Казёл пакарала буйнымi штрафамi Валерыя Фралова i Сяргея Скрабца, паведамляе pahonia.promedia.by.