Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 23 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Крымiнальная справа супраць Гары Паганяйла спынена
10:50, 02/03/2005

Менская гарадская пракуратура за адсутнасцю складу злачынства спынiла крымiнальную справу супраць намеснiка старшынi Беларускага Хельсiнскага камiтэта Гары Паганяйла. Крымiнальная справа за паклёп на прэзiдэнта была ўзбуджана 23 лiстапада 2004 года Менскай гарадской пракуратурай па частцы 2 артыкула 367 Крымiнальнага кодэкса – “Паклёп у адносiнах да прэзiдэнта РБ”. Падставай для ўзбуджэння крымiнальнай справы стала iнтэрв’ю праваабаронцы шведскаму тэлеканалу TV4.

У гэтым iнтэрв’ю Гары Паганяйла распавёў пра знiкненнi апазiцыйных палiтыкаў ды назваў прозвiшчы службовых асоб Беларусi, датычных, па меркаваннi не толькi праваабаронцы, але i спецыяльнага дакладчыка камiтэта па юрыдычных пытаннях Парламенцкай асамблеi Савета Еўропы Хрыстаса Пургурыдэса, да знiкнення. Цiкава, што вiдэакасета з запiсам iнтэрв’ю, канфiскаваная ў шведскiх журналiстаў пры перасячэннi беларускай дзяржаўнай мяжы, была вывучана КГБ, затым – перададзена ў пракуратуру для ўзбуджэння крымiнальнай справы.

Гары Паганяйла з’яўляецца юрыдычным прадстаўнiком Зiнаiды Ганчар – жонкi знiклага 16-га верасня 1999 года ў цэнтры Менску вiцэ-спiкера Вярхоўнага Савета 13-га склiкання Вiктара Ганчара ды жонкi i мацi Дзмiтрыя Завадскага, тэлеаператара ГРТ, якi знiк па дарозе ў аэрапорт “Менск-2” 7-га лiпеня 2000 года.

Пра спыненне крымiнальнай справы за адсутнасцю складу злачынства 28-га лютага Гары Паганяйлу паведамiў следчы па асаблiва важных справах пракуратуры Менску Аляксандр Пiкараў.

– Гэта вынiк маёй сумеснай працы са следчым. Я пастараўся максiмальна насыцiць матэрыялы справы iнфармацыяй, дакументамi, якiя б пацвярджалi маю невiнаватасць. Следчы, вiдаць, з-за адсутнасцi судовай перспектывы крымiнальнай справы, параiўшыся з законам i сумленнем, вырашыў спынiць крымiнальны пераслед, – адзначыў у iнтэрв’ю ПАГОНI Гары Паганяйла.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: