Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Гродзенская праўда» адмовілася друкаваць перадвыбарчую праграму Валерыя Фралова 11:35, 03/03/2005
“Гродзенская праўда” адмовілася друкаваць перадвыбарчую праграму кандыдата ў дэпутаты па Гарадзенскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №52 Валерыя Фралова. Пра гэта ПАГОНІ паведаміў Яўген Акаронка, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты.
У акруговай выбарчай камісіі Гарадзенскай-Цэнтральнай выбарчай акругі №52 адмовіліся каментаваць адмову дзяржаўнай газеты друкаваць перадвыбарчую праграму апазіцыйнага кандыдата.
Як неафіцыйна даведалася ПАГОНЯ, фармальнай падставай для адозвы ў размяшчэнні перадвыбарчай праграмы стала тое, што праграма Валерыя Фралова была прадстаўлена ў рэдакцыю газеты са спазненнем.
Нагадаем, што ўчора тэлерадыёкампанія “Гродна” адмовілася запісваць зварот кандыдата Фралова да сваіх выбаршчыкаў. Минск, Белоруссия