Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 34 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Гродна затрыманы журналіст Андрэй Пачобут
18:52, 03/03/2005

Каля 17.00 стала вядома, што гродзенская міліцыя затрымала журналіста інфармацыйнага Інтэрнэт-сайту pahonia.promedia.by Андрэя Пачобута. Ён сам патэлефанаваў калегам і паведаміў, што знаходзіцца ў Ленінскім РАУС Гродна, дзе на яго складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні.

Як распавёў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” калега затрыманага Анджэй Пісальнік, 3-га сакавіка перад пачаткам акцыі гродзенскіх прадпрымальнікаў да Андрэя Пачобута на вуліцы падышоў начальнік Ленінскага РАУС палкоўнік міліцыі Сычэўскі. Ён папрасіў журналіста зайсці ў аддзяленне міліцыі, каб даць дадатковыя паказанні па транспартным здарэнні з аўтамабілем Сяргея Скрабца. (А. Пачобут быў сведкам гэтага інцыдэнту). Сычэўскі матываваў сваю просьбу тым, што ў справе “ўзніклі новыя абставіны”. А. Пачобут сказаў, што зойдзе, калі скончыцца акцыя, о ён мусіць асвятляць яе.

Пасля акцыі А. Пачобут зайшоў у рэдакцыю, дзе падрыхтаваў паведамленне на сайту, пасля чаго рушыў у міліцыю. Праз паўтары гадзіны ён патэлефанаваў адтуль і паведаміў, што на яго склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай вулічнай акцыі.

“Сычэўскі цудоўна ведаў, што А. Пачобут – журналіст і выконваў свае прафесійныя абавязкі, асвятляючы хаду акцыі”, - упэўнены А. Пісальнік.

“Гэта помста журналісту з боку гарадскіх уладаў за актыўнае асвятленне прадпрымальніцкіх пратэстаў, - лічыць галоўны рэдактар сайту pahonia.promedia.by і газеты “День” Мікола Маркевіч.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: