Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 45 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прадпрымальніку прысудзілі 10 сутак за страйк
11:22, 04/03/2005

Судзьдзя Рэчыцкага раённага суду Сьвятлана Пырх пастанавіла арыштаваць прадпрымальніка Леаніда Невара на 10 сутак нібыта за дробнае хуліганства і непадпарадкаваньне міліцыі. Спадар Невара з высокаю тэмпэратурай і хворым сэрцам зьмясьцілі ў тую ж камэру ізалятара, дзе ён ужо правёў суткі да суду і атрымаў моцную прастуду. У вокнах камэры замест шкла – поліэтыленавая плёнка. Тэмпэратура ўнутры камэры амаль не адрозьніваецца ад вонкавай, блізкая да нулю. Родныя арыштаванага прадпрымальніка лічыць, што судзьдзя Сьвятлана Пырх і ахоўнікі робяць усё дзеля таго, каб канчаткова падарваць здароўе Леаніда Невара як лідэра рэчыцкіх прадпрымальнікаў.

Як паведамляла “Радыё Свабода”, Леанід Невар быў затрыманы міліцыяй перад забастоўкай, 27 лютага. Прадпрымальнік хацеў паінфармаваць дробных бізнэсоўцаў Рэчыцы аб перамовах з уладамі наконт увядзеньня падатку на даданую вартасьць. На вуліцы Чырвонаармейскай міліцыянты заблякавалі мікрааўтобус “Фіят”, у якім ехаў Леанід Невар са сваёю жонкаю. Фармальнай зачэпкай сталася адсутнасьць на кузаве дубляванага нумару дзяржаўнай рэгістрацыі мікрааўтобуса. Спадар Невар пагаджаўся падпісаць адпаведны пратакол парушэньня, але мікрааўтобуса не пакінуў. Міліцыянты ўсё адно гвалтам арыштавалі Леаніда Невара, абвінаваціўшы яго ў закліку да масавых беспарадкаў. Ноч прадпрымальнік правёў у адзіночнай камэры ізалятара часовага ўтрыманьня.

Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: