Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 45 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Камітэт ПАРЭ заклікаў неадкладна вызваліць Марыніча
11:05, 04/03/2005, фото ByMedia.net

У чацьвер на паседжаньні ў Парыжы была ўхваленая дэклярацыя камітэту ў юрыдычных справах і правах чалавека ПАРЭ наконт прысуду Міхаілу Марынічу. Аб гэтым паведаміў «Радыё Свабода» дэпутат Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) Хрыстас Пургурыдэс. У заяве гаворыцца, што камітэт ПАРЭ “адзначае з глыбокай занепакоенасьцю нядаўні судовы працэс і пазбаўленьне волі Міхаіла Марыніча”.

Дакумэнт нагадвае, што спадар Марыніч ёсьць апазыцыйным палітыкам, якога асудзілі за крадзеж кампутараў з амбасады ЗША ў Беларусі, хаця амэрыканскі дзярждэпартамэнт даў ясна зразумець, што ня мае да яго ніякіх прэтэнзіяў.

Таксама адзначаецца, што вырак спадару Марынічу быў зьменшаны пасьля заяваў старшынёўства Эўрапейскай Рады, дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША ды арганізацыі “Amnesty International”, якая абвясьціла яго вязьнем сумленьня.

Паводле парыскай дэклярацыі, камітэт ПАРЭ разглядае гэтую інфармацыю ў кантэксьце сваёй трывалай цікавасьці да Беларусі, у тым ліку ў зьвязку з высновамі справаздачы ПАРЭ наконт зьніклых асобаў у Беларусі. Камітэт таксама згадаў справаздачу аб перасьледзе прэсы ў Беларусі ды высновы Вэнэцыянскае камісіі пра незаконнасьць рэфэрэндуму аб падаўжэньні тэрміну паўнамоцтваў прэзыдэнта: “На думку камітэту, судовыя працэдуры супраць спадара Марыніча ёсьць новым сьведчаньнем адсутнасьці судовай незалежнасьці ў Беларусі, што адлюстроўвае агульную адсутнасьць шанаваньня вяршэнства закону ды ўсеагульную атмасфэру палітычных рэпрэсіяў”.

Камітэт ПАРЭ заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць Міхаіла Марыніча.

mmmmm Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: