Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Гродзенскага журналіста асудзілі на 10 сутак 16:16, 04/03/2005
Журналіст інтэрнэт-сайту “Пагоня” Андрэй Пачобут асуджаны на 10 сутак адміністратыўнага арышту. Такое рашэнне прыняў 4-га сакавіка суд Ленініскага раёна г. Гродна пасля разгляду адміністратыўнай справы ў дачыненні да журналіста, заведзенай па арт 167-1 КоАП (“Парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення рэлігійных, спартыўных, культурна-масавых, іншых відовішчных мерапрыемстваў, а таксама сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання”).
Прысуд выклікаў абурэнне ў журналісцкай грамадскасці: як паведаміў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” прысутны ў судзе калега асуджанага Анджэй Пісальнік, у часе слуханняў не было прадстаўлена ніякіх сведчанняў удзелу А. Пачобута ў акцыі прадпрымальнікаў у якасці мітынгоўца. Журналіст прадаставіў суду рэдакцыйнае заданне і ўсе дакументы, якія пацвярджалі прафесійныя мэты яго прысутнасці на мітынгу.
3-га сакавіка перад пачаткам акцыі гродзенскіх прадпрымальнікаў да Андрэя Пачобута на вуліцы падышоў начальнік Ленінскага РАУС палкоўнік міліцыі Сычэўскі. Ён папрасіў журналіста зайсці ў аддзяленне міліцыі, каб даць дадатковыя паказанні па транспартным здарэнні з аўтамабілем Сяргея Скрабца. (А. Пачобут быў сведкам гэтага інцыдэнту). Сычэўскі матываваў сваю просьбу тым, што ў справе “ўзніклі новыя абставіны”. Пасля акцыі А. Пачобут зайшоў у рэдакцыю, дзе падрыхтаваў паведамленне на сайту, пасля чаго рушыў у міліцыю. Праз паўтары гадзіны ён патэлефанаваў адтуль і паведаміў, што на яго склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай вулічнай акцыі. Минск, Белоруссия