Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 910 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Выданьне «Биржи информации» прыпынена на няпэўны час
11:02, 09/03/2005

Новы нумар гарадзенскай незалежнай газэты “Биржа Информации” беларускія друкарні адмовіліся друкаваць. Гэта адбылося пасьля заканчэньня 3-месячнага тэрміну, на які выданьне газэты прыпыніла міністэрства інфармацыі. Рэдакцыя мусіла прыпыніць выпуск папяровай вэрсіі і пакуль будзе выпускаць газэту ў інтэрнэце.

Новы нумар газэты павінен быў выйсьці пры канцы гэтага тыдня. Аднак, паводле галоўнага рэдактара Алены Раўбецкай, адзін сталічны чыноўнік ёй паведаміў, што “Биржа Информации” трапіла ў “чорны сьпіс”, і дзяржаўныя друкарні для яе сталі недаступныя.

Адна прыватная друкарня ў Менску, праўда, прыняла матэрыялы новага нумару. Там іх прачыталі, але вырашылі, што друкаваць газэту ня будуць. Алена Раўбецкая гаворыць, што ў Беларусі няма ніводнай друкарні, якая пагадзілася б падпісаць дамову з “Биржай Информации”.

Друкавацца за мяжой рэдакцыя ня лічыць для сябе магчымым зь фінансавых прычынаў. А па-другое, гаворыць Алена Раўбецкая, тады “газэта ператвараецца не ў нармальны бізнэс, а ў палітычную акцыю”. Таму рэдакцыя прыняла рашэньне прыпыніць выпуск газэты, скараціць максымальна свае выдаткі і пакуль рабіць інтэрнэт-вэрсію.

Выданьне газэты “Биржа Информации” было прыпынена міністэрствам інфармацыі 24 лістапада 2004 году на тры месяцы “за распаўсюд зьвестак, якія зьневажаюць гонар і годнасьць прэзыдэнта”. Яшчэ раней галоўнага рэдактара Алену Раўбецкую пакаралі штрафам за крытычную публікацыю: журналістка напісала яе з нагоды абвешчанага Аляксандрам Лукашэнкам рэфэрэндуму наконт магчымасьці для яго ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах трэці раз.

Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: