Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Уладзімер Навумаў: «Жураўкова хварэе» 16:00, 09/03/2005
Былая кіраўнічка справамі прэзыдэнта Галіна Жураўкова, асуджаная да 4 гадоў пазбаўленьня волі, цяпер хварэе. Пра гэта паведаміў у інтэрвію Інтэрфаксу міністар ўнутраных справаў Беларусі Ўладзімер Навумаў.
Мэдыі адзначалі, што Жураўкава пакуль не патрапіла ў калёнію для адбываньня пакараньня, выказваліся нават вэрсіі пра яе зьнікненьне. Паводле кіраўніка МУС “Жураўкава нікуды ня зьнікла, яна не абвешчаная ў вышук, яна хварэе”.
Як паведамляе «Радыё Свабода», Уладзімер Навумаў заявіў, што калі стан яе здароўя палепшыцца, яна будзе дастаўленая ў калёнію для адбываньня пакараньня. Міністар не паведаміў, дзе праходзіць курс лячэньня асуджаная, дадаўшы толькі: “Яна хворая, няхай лечыцца, МУС ня мае намеру выдаткоўваць грошы на яе лячэньне”. Минск, Белоруссия