Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 1112 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Арыштаваны намеснік старшыні Саюза палякаў Беларусі
16:07, 11/03/2005, pahonia.promedia.by

10 сакавіка, за два дні да з’езда грамадскага аб’яднання “Саюз палякаў Беларусі” (СПБ), гарадзенская міліцыя выканала вырак суда Ленінскага раёна Гродна ў дачыненні да намесніка старшыні гэтай арганізацыі Юзафа Пажэцкага. Пастанова суда аб пакаранні яго дзесяццю суткамі адміністрацыйнага арышту нібыта за збіццё старшыні Саюза палякаў Тадэвуша Кручкоўскага была вынесена яшчэ месяц таму.

Тое, што Пажэцкага вырашылі арыштаваць якраз напярэдадні з’езда, можна расцэньваць, як спланаваныя дзеянні ўлады, якая не зацікаўлена прысутнасцю на форуме галоўнага апанента старшыні СПБ Тадэвуша Кручкоўскага.

Нагадаем, што менавіта Пажэцкі адважыўся адкрыта крытыкаваць Кручкоўскага за амаральныя зносіны са студэнткамі Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта, па факце чаго праводзіла даследаванне адмысловая камісія, скліканая рэктарам ГрДзУ. Матэрыялы даследавання камісіі знаходзяцца цяпер у пракуратуры.

Акрамя таго шматлікія сябры СПБ, у тым ліку Пажэцкі, неаднаразова выказвалі прэтэнзіі да свайго старшыні ў сувязі з нядбайным, а можа, нават злачынным вядзеннем фінансаў арганізацыі. У віну Кручкоўскаму рэгулярна ставіліся таксама парушэнні Статута СПБ і дзейнасць на шкоду арганізацыі.

Калі б пра гэтыя ды іншыя грахі Кручкоўскага Пажэцкі паведаміў на з’ездзе – шансы на пераабранне фаварызаванага лукашэнкаўскімі ўладамі старшыні СПБ наблізіліся б да нуля.

Але не толькі рызыка агучвання падчас з’езда нявыгаднай Кручкоўскаму інфармацыі магла паўплываць на рашэнне ўладаў пасадзіць Пажэцкага за краты менавіта цяпер. Справа ў тым, што Юзаф Пажэцкі, па даручэнні Галоўнага праўлення СПБ і са згоды прадстаўнікоў польскіх спонсараў, а таксама польскай дыпламатыі, быў упаўнаважаны каардынаваць падрыхтоўку да з’езда і быў, так бы мовіць, гарантам празрыстасці і дэмакратычнасці працэдуры абрання новых уладаў СПБ.

Цяпер жа, калі Пажэцкі знаходзіцца за кратамі, дэмакратычнасць і празрыстасць падрыхтоўкі ды правядзення з’езда СПБ можа выклікаць сур’ёзныя сумненні не толькі з боку антыкручкоўскай апазіцыі, якая існуе ў самым СПБ, але і з боку польскіх партнёраў гэтай арганізацыі.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: