Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 1112 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусь не запрасілі у Кіеў на канфэрэнцыю Рады Эўропы па СМІ
11:14, 11/03/2005

10 сакавіка прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка адкрыў у Кіеве сёмую міністэрскую канфэрэнцыю Рады Эўропы, прысьвечаную палітыцы мэдыяў. Спадар Юшчанка нагадаў, што ягоная дзяржава – гэта краіна, “дзе дзясяткі журналістаў паклалі сваё жыцьця за тое, каб пісаць праўду”, і сярод іх быў Георгі Гангадзэ, забойцаў якога знайшлі нядаўна.

“Мы ачысьцім Украіну ад бруднай ганьбы!” – сказаў Віктар Юшчанка, адкрываючы кіеўскую канфэрэнцыю Рады Эўропы. Выступ украінскага прэзыдэнта слухалі міністры інфармацыі й культуры ўсіх краін Эўропы – апрача Беларусі.

“Мы не накіроўвалі запрашэньне ў Беларусь – менавіта таму, што Беларусь у гэты момант не адпавядае стандартам, якія патрэбныя для ўдзелу ў дзейнасьці Рады Эўропы. Мы вельмі заклапочаныя, што Беларусь застаецца, так бы мовіць, адзінай чорнай дзіркай на эўрапейскім ляндшафце, і што народ Беларусі адчувае ізаляванасьць ад рэшты Эўропы з прычыны адсутнасьці добрай волі ўладаў зрабіць правільны сыгнал у напрамку да Рады Эўропы. Што да свабоды й павагі да фундамэнтальных правоў і свабодаў, чаго патрабуюць Статут Рады Эўропы ды Эўрапейская канвэнцыя правоў чалавека, дык мы мяркуем, што Беларусі трэба прайсьці яшчэ доўгі шлях, і з гэтай прычыны яна ня ёсьць часткай нашай сям’і”, -- паведаміў “Радыё Свабода” галоўны арганізатар форуму намесьніца генэральнага сакратара Рады Эўропы Мод дэ Б’ёр-Букік’ё.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: