Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Уратаваць Міхаіла Марыніча! Свабоду палітвязьням! 13:48, 14/03/2005
Вязень Сумленьня Міхаіл Марыніч, які знаходзіцца ў турме, перанёс 7 сакавіка інсульт. Зараз былы міністр знешнеэканамічных сувязяў, Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Беларусь Міхаіл Марыніч знаходзіцца ў медыцынскай частцы калоніі №8 у Воршы. Да гэтага часу сынам Марыніча адмаўляюць у спатканьні з бацькам. Стан здароўя палітвязьня патрабуе неадкладнай шпіталізацыі і паўнавартаснага медыцынскага абсьледваньня – у калоніі інсульт ня лечаць! Заклапочанасьць сітуацыяй і сваю салідарнасьць з Міхаілам Марынічам выказалі структуры Еўразьвязу, палітыкі і арганізацыі ЗША і краінаў Еўропы. Падтрымаць Марыніча ў мінулую пятніцу на плошчу ў цэнтры Менску выйшлі беларускія грамадзяне. Жыцьцю Марыніча, які знаходзіцца ў турме, пагражае рэальная небясьпека. Сёньня за кратамі застаюцца лідэры беларускіх прадпрымальнікаў Валер Леванеўскі і Аляксандр Васіл’еў, за арганізацыю страйку, што адбыўся на пачатку сакавіка на рынках Беларусі пад вартай знаходзіцца Анатоль Шумчанка. Сваякі і сябры зьняволеных заклікаюць усіх чэсных людзей прыйсьці сёньня а 18.00 на Кастрычніцкую плошчу Менску, каб запатрабаваць ад уладаў вызваленьня беларускіх палітвязьняў.