Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
1415 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прадпрымальнікі патрабуюць спыніць перасьлед актывістаў прадпрымальніцкага руху
14:55, 14/03/2005

Беларускія прадпрымальнікі, якія бяруць удзел у агульнанацыянальным страйку, лічаць крымінальную справу лідэра грамадзкага аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Анатоля Шумчанкі сфальшаванай і патрабуюць ягонага неадкладнага вызваленьня. Нагадаем, удзельнікі акцыі пратэсту, распачатай 1 сакавіка, дамагаюцца адмены падатку на дабаўленую вартасьць.

Абвінавачаньне старшыні “Пэрспэктывы” ў крымінальным злачынстве было разгледжана актывістамі гэтага грамадзкага аб’яднаньня. Як паведаміў «Радыё Свабода» намесьнік старшыні “Пэрспэктывы” Аляксандар Лапотка, паплечнікі лідэра прадпрымальнікаў лічаць здарэньне з Шумчанкам правакацыяй.

Сплянаванай акцыяй з палітычным падтэкстам лічыць абвінавачаньне старшыні “Пэрспэктывы” лідэр лепельскіх прадпрымальнікаў Алег Тычына:

Маё меркаваньне, што Шумчанку трымаюць не таму, што ён зьбіў сукамерніка. Гэта сыгнал тым лідэрам, якія паспрабуюць вывесьці сваіх людзей 25 сакавіка а 15-й гадзіне на Кастрычніцкую плошчу. І ў першую чаргу гэта тычыцца Андрэя Клімава”.

12 сакавіка ў Барысаве адбыўся шматсоценны агульнагарадзкі сход прадпрымальнікаў, якія былі паінфармаваныя пра сытуацыю з Анатолем Шумчанкам. Вось што паведаміў на гэты конт лідэр мясцовай суполкі “Пэрспэктывы” Віктар Гарбачоў:

Людзі ў шоку, і пасьля таго, што адбылося, сказалі, што нам нельга пакідаць у бядзе сваіх лідэраў. Трэба працягваць змагацца. Людзі яшчэ раз пераканаліся, што дзяржава і ўлады хлусяць. Вядуць падпольнае, тайнае змаганьне па развале ўсіх арганізацыяў і па зьнішчэньні лідэраў”.

Паводле Гарбачова, барысаўскія прадпрымальнікі зьвярнуліся да прадстаўнікоў праваахоўных органаў з патрабаваньнем спыніць перасьлед актывістаў прадпрымальніцкага руху, прадстаўнікоў дэмакратычных арганізацыяў. Сход бізнэсоўцаў гэтага горада таксама прыняў рашэньне пра працяг страйку, які доўжыцца ўжо 12 дзён.

Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: