|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
У Вене прадстаўлена справаздача АБСЭ пра становішча са свабодай СМІ ў Беларусі 10:46, 14/03/2005 Рэзюмэ справаздачы пра становішча са свабодай СМІ ў Беларусі прадстаўніка АБСЕ па свабодзе сродкаў масавай інфармацыі Міклаша Харашці Пераклад: Беларуская асацыяцыя журналістаў Увогуле, сітуацыя з медыямі ў Беларусі напрацягу апошніх некалькіх год пагоршылася. Памяншалася колькасць незалежных сродкаў масавай інфармацыі, павялічвалася колькасць адміністратыўных папярэджанняў і прыпыненняў выданняў. Дзяржаўныя медыі, якія агучваюць адзін пункт погляду, займаюць дамінуючае становішча на рынку прэсы. У сферы электронных СМІ ўсе нацыянальныя тэлеканалы альбо належаць дзяржаве, альбо кантралююцца ёй. У сферы друкаваных медыяў тыя незалежныя выданні, якія яшчэ існуюць, змагаюцца за сваё выжыванне. Заканадаўчыя санкцыі за абразу і паклёп, якія ўлучаюць нават турэмнае пакаранне, вядуць да адсутнасці дыскусійнасці ў СМІ... - Існуючы закон аб друку дазваляе Ўраду ў вялікай ступені ўмешвацца ў справы на рынку СМІ. Міністэрства інфармацыі мае шырокія паўнамоцтвы па ўжыванню санкцый і, адпаведна, шырока выкарыстоўвала гэтыя паўнамоцтвы напрацягу апошніх год. Міністэрства інфармацыі павінна неадкладна спыніць практыку папярэджання і прыпыняння выхаду выданняў. Таксама рэкамендавана лібералізаваць Закон аб друку. У існуючай сітуацыі, прадстаўнік АБСЕ зрабіў канкрэтныя прапановы па паляпшэнні заканадаўства, якое датычыць СМІ. - На Беларусі існуюць вельмі жорсткія санкцыі за нанясенне абразы ці паклёпу, якія дзяржава рэгулярна ўжывае. Беларусь - гэта адзіная краіна ў рэгіёне АБСЕ, дзе асобы адбываюць турэмнае зняволенне за нанясенне абразы гонару і годнасці прэзідэнта. Уладам рэкамендуецца лібералізаваць заканадаўчыя акты, якія датычаць ўзвядзення паклёпу і скасаваць існуючыя заканадаўчыя акты за нанясенне абразы. - Дзяржаўныя СМІ ў значнай ступені фінансуюцца ўрадам. Рэкамендуецца распрацаваць і выканаць праект прыватызацыі дзяржаўных выданняў.Дзяржаўныя СМІ не адводзяць месца для меркаванняў, якія не супадаюць з думкай урада. Дзяржаўным СМІ рэкамендуецца быць адкрытымі для альтэрнатыўных меркаванняў. Таксама раіцца правесці трэнінгавыя курсы па плюралістычным выкладанні матэрыялу для журналістаў як дзяржаўных, гэтак і незалежных выданняў. - Незалежныя медыі зазнаюць пастаянны ціск праз судовыя, пазасудовыя і эканамічныя механізмы. Вялікая колькасць разнастайных фільтраў выціскае незалежныя СМІ з медыйнага рынку. Улады павінныя спыніць адміністратыўную і эканамічную дыскрымінацыю незалежных выданняў. АБСЕ рэкамендуецца надалей аказваць разнастайную дапамогу незалежным СМІ. - Найбольш важнай крыніцай інфармацыі для беларусаў з’яўляецца тэлебачанне. У Беларусі не існуе ніводнага незалежнага агульнанацыянальнага тэлеканала. Два агульнанацыянальныя тэлеканалы, яшчэ два з вялікім пакрыццём тэрыторыі краіны і новы спадарожнікавы канал альбо належаць дзяржаве, альбо знаходзяцца пад яе кантролем. Рэкамендуецца запатрабаваць ад ураду прыватызацыю аднаго нацыянальных тэлеканала каналаў і дазволіць трансфармацыю другога ў незалежную грамадскую тэлекампанію. - Урад павінен устрымацца ад абмежавання доступу і блакіравання дзейнасці інтэрнэт-рэсурсаў. Рэкамендуецца працягнуць дыялог па стварэнні праекта Закона па інтэрнэт-рэсурсах у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі. Белоруссия
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|