|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
У выпадку фальсiфiкацый выбараў у Гродне адбудзецца акцыя пратэсту 12:56, 17/03/2005 – Мы маем падтрымку людзей – гэта адчуваецца. Але разумеем сiтуацыю, дапусцiць перамогу Фралова мясцовыя ўлады не могуць, таму iм застаецца толькi фальсiфiкацыя, – гаворыць Раман Юргель, давераная асоба Валерыя Фралова. Таму Фралоў паралельна з вядзеннем перадвыбарчай агiтацыi рыхтуецца да правядзення акцыi пратэсту. – Вызначана месца правядзення акцыi пратэсту, яе форма i змест, – распавядае Iгар Маслоўскi, кiраўнiк выбарчага штаба Валерыя Фралова. Паводле ягоных слоў, калi выбары будуць сфальсiфiкаваны, адстойваць перамогу Валерыя Фралова будуць не толькi гарадзенцы. – У Гродна прыедуць сотнi актывiстаў дэмакратычных сiлаў з розных рэгiёнаў Беларусi, – распавядае Маслоўскi. Акрамя акцый пратэсту апазiцыянеры плануюць стварыць так званую “шэрую кнiгу” са спiсам сяброў выбарчых камiсiй, якiя парушаюць выбарчае права. Гэтая кнiга павiнна быць перададзена ў амбасады заходнiх краiнаў. – Я спадзяюся, што гэтым людзям будзе забаронены ўезд у Еўропу i ЗША, – гаворыць Маслоўскi. Нагадаем, што 20-га сакавiка ў Гродне адбудуцца паўторныя выбары ў “палату прадстаўнiкоў”. Удзел у iх прымае кандыдат ад улады, рэктар Гарадзенскага дзяржаўнага унiверсiтэта Сяргей Маскевiч, i два прадстаўнiкi апазiцыi – лiдэр Незалежнага прафсаюза ААТ “Гродна-Азот” Сяргей Антусевiч i генерал Валерый Фралоў, нагадвае pahonia.promedia.by Минск, Белоруссия
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|