Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 1718 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дэлегацыя беларускай апазыцыі сустрэлася ў Вашынгтоне з прадстаўнікамі ўраду ЗША
11:21, 17/03/2005

У Вашынгтоне працягваецца візыт дэлегацыі беларускай апазыцыі, якая праводзіць сустрэчы з прадстаўнікамі выканаўчай і заканадаўчай галінаў улады Злучаных Штатаў Амэрыкі. Дэлегацыю прыняў дырэктар аддзелу Цэнтральнай, Усходняй і Паўночнай Эўропы ў радзе нацыянальнай бясьпекі ЗША Дэйман Уілсан, каардынатар дапамогі рэгіёнам Эўропы і Эўразіі дзярждэпартамэнта ЗША Томас Адамс, прадстаўнік Бюро дзярждэпартамэнта па справах Эўропы і Эўразіі, намесьнік дзяржаўнага сакратара Бёрнс й іншыя афіцыйныя асобы. Апроч таго, апазыцыя сустракаецца з амэрыканскімі сэнатарамі і кангрэсмэнамі, сярод якіх Джон Маккейн і Гордан Сміт. Шэраг важных мерапрыемстваў заплянаваныя на бліжэйшыя дні.

Паводле апазыцыянэраў, мэта іхнага візыту – знаёміць з сытуацыяй у Беларусі. Да прыкладу, пытаньню правоў чалавека прысьвечаны даклад старшыні партыі БНФ Вінцука Вячоркі ў сэнацкім падкамітэце па правох чалавека. Дэлегацыя прэзэнтуе свой сцэнар абраньня адзінага кандыдата і стратэгію дзеяньняў, якія могуць прывесьці да перамогі дэмакратыі ў 2006 годзе. Гэты візыт разглядаецца ў сэрыі падобных візытаў, прысьвечаных будучай палітычнай кампаніі ў Беларусі.

Нагадаем, што 20 кастрычніка мінулага года прэзыдэнт ЗША падпісаў “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі”, які прадугледжвае ўвядзеньне санкцыяў супраць найвышэйшай улады ў Беларусі і падтрымку дэмакратычных свабодаў у краіне. Сэнатар Джон Маккейн, з якім сустракаецца дэлегацыя, зрабіў раней заяву аб намеры дамагацца адхіленьня Аляксандра Лукашэнкі ад улады. Кандаліза Райс, цяперашні дзяржсакратар ЗША, назвала Беларусь “апірышчам тыраніі”. Нарэшце, у Браціславе прэзыдэнт ЗША Джордж Буш адзначыў, што грамадзяне Беларусі павінны выкарыстаць свой шанец і па прыкладу іншых эўрапейскіх краінаў зрабіць крок да свабоды на бліжэйшых выбарах.

Сябра дэлегацыі, кардынатар Еўрапейскай кааліцыі, лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада) Мікола Статкевіч адзначае той факт, што амэрыканскаму боку вельмі добра вядома тое, што адбываецца ў Беларусі.

“Вельмі кепская рэпутацыя ў нашай краіны. Тое, што адбываецца ў Беларусі, не абыходзіцца без увагі дэмакратычных дзяржаў і такой вялікай дзяржавы як ЗША. Я хацеў бы працытаваць сэнатара Гордана Сміта, які падчас сустрэчы сказаў, што “вы павінны ведаць, што вы на правільным баку, а Лукашэнка на няправільным. Вы таксама павінны ведаць, што раней ці пазьней вы пераможаце, і што ўсе дыктатары вельмі кепска канчаюць”, -- паведаміў Мікола Статкевіч “Радыё Свабода”.

Пракаментаваць візіт беларускай дэлегацыі Ў Вашынгтон "Радыё Свабода" папрасіла дырэктара Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў прафэсара Алега Манаева. Кіраўнік інстытуту лічыць, што візыт дэлегацыі апазыцыі ў Вашынгтон вельмі важны для Беларусі. Захад ужо сфармуляваў сваю лінію адносна Беларусі – памяняць краіну і вярнуць яе на шлях дэмакратыі. Цяпер гэтыя заявы пачынаюць ажыцьцяўляцца.
Минск, Белоруссия
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: