Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 2223 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Грамадзкія актывісты будуць дамагацца зьмяненьня заканадаўства
11:11, 22/03/2005

Актывісты няўрадавых арганізацыяў Беларусі пачынаюць рэалізоўваць супольны плян дзеяньняў па прасоўваньні прапановаў па зьменах у заканадаўства аб грамадзкіх аб’яднаньнях. Круглы стол, на якім абмяркоўваўся гэты плян, адбыўся ў суботу, 19 сакавіка. Ён стаўся чарговым крокам беларускіх НДА ў межах кампаніі па абароне сваіх інтарэсаў — "Наша Салідарнасьць".

Нагадаем, што 10 сьнежня мінулага году ў межах кампаніі "Наша Салідарнасьць", якую Асамблея НДА распачала ў 2003 г., у шырокім коле беларускіх арганізацыяў распачалося абмеркаваньне прапановаў па зьменах у заканадаўства аб грамадзкіх аб’яднаньнях. На круглым стале 19 сакавіка былі падведзеныя вынікі ў справе выпрацоўкі патрабаваньняў грамадзкіх актывістаў да заканадаўства і заканадаўцаў.

У галіне ўнясеньня зьменаў у заканадаўства грамадзкія актывісты заручыліся дапамогай у дэмакратычных дэпутатаў мясцовых саветаў. Грамадзкія актывісты, абапіраючыся на аналіз беларускага заканадаўства, сьцьвярджаюць, што "існуючае нарматыўнае рэгуляваньне зьяўляецца перашкодай для рэалізацыі грамадзянамі права на свабоду асацыяцыяў у Беларусі, яно уступае ў канфлікт з міжнароднымі абавязальніцтвамі нашай краіны ў сфэры правоў чалавека".

Прадстаўнікі грамадзкага сэктару называюць некалькі шляхоў, празь якія права на асацыяцыю ў Беларусі можа быць адноўленае. Сярод іх — прывядзеньне праваўжывальнай практыкі ў адпаведнасьць з патрабаваньнямі дзеючага заканадаўства і выключэньне з заканадаўства палажэньняў, якія перашкаджаюць стварэньню і дзейнасьці аб’яднаньня грамадзянаў.

Таксама актывісты грамадзкага сэктару вырашылі зьвярнуцца ў Канстытуцыйны суд з прозьбай аб выкарыстаньні ўсёй паўнаты нададзеных яму паўнамоцтваў для аднаўленьня прававых гарантыяў рэалізацыі грамадзянамі Беларусі права на аб’яднаньне. Удзельнікі круглага стала прынялі зварот да міжнародных структураў з заклікам выказаць падтрымку патрабаваньням у справе лібэралізацыі прававога клімату для беларускіх НДА і давесьці іх да ведама ўраду нашай краіны.

Вынікі кампаніі па прасоўваньні зьменаў у заканадаўства аб грамадзкіх аб’яднаньнях Беларусі будуць падведзеныя напачатку лета бягучага году, калі адбудзецца падсумаваньне вынікаў асабістых сустрэчаў з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў, а таксама пісьмовых зваротаў да заканадаўцаў і Канстытуцыйнага суду, паведамляе партал belngo.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: