Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Польскiя студэнты правялi акцыю пратэсту ля беларускага консульства 14:54, 22/03/2005, pahonia.promedia.by
Польскiя студэнты правялi акцыю пратэсту ля Генеральнага консульства Беларусi ў Беластоку. Акцыю арганiзавалi Незалежнае аб’яднанне студэнтаў i Беларускае аб’яднанне студэнтаў. Пра гэта паведамiла польская Gazeta Wyborcza.
“Супольная справа – Менск – Варшава”, “Жыве Беларусь!”, “Хочам дэмакратыi на Беларусi!” – скандавалi студэнты.
– Мы салiдарныя з беларускай дэмакратычнай апазiцыяй. Мы супраць парушэння правоў чалавека i пераследа незалежных журналiстаў у гэтай краiне, – заявiў Марцiн Леашка з Незалежнага аб’яднання студэнтаў.