Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 2324 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Горках і Бялынічах ліквідуюцца грамадзкія аб’яднаньні
11:46, 23/03/2005

Кіраўніцтва жаночага грамадзкага аб’яднаньня “Любава” з Горак прыняло рашэньне пачаць працэс яго ліквідацыі. Прычынай гэтага сталася немагчымасьць выканаць патрабаваньне абласнога ўпраўленьня юстыцыі па зьмене юрыдычнай адрэсы грамадзкага аб’яднаньня.

Як ужо паведамляў наш партал, у лютым 2005 года “Любава” атрымала папярэджаньне за парушэньне восьмага артыкула новага Жыльлёвага кодэксу. Паводле магілёўскіх чыноўнікаў, горацкае грамадзкае аб’яднаньне разьмяшчае сваю юрыдычную адрэсу ў шматкватэрным доме, што забараняецца заканадаўствам.

Паводле словаў лідэркі аб’яднаньня Тацяны Кіраенкавай, пасьля атрыманьня з абласнога ўпраўленьня юстыцыі дакумэнту, кіраўніцтва “Любавы” паспрабавала ўпарадкаваць свой юрыдычны статус, але ўсе спробы аказаліся безвыніковымі.

“У такім стане нам проста няма сэнсу чакаць нейкіх санкцыяў ці штрафаў, — кажа Т. Кіраенкава. — Мы ня хочам нейкіх судоў ці скандалаў вакол нашых людзей. Вельмі прыкра, што так атрымалася, бо калісьці было прыкладзена шмат высілкаў, каб зарэгістравацца”.

Падобнае рашэньне было прынятае і кіраўніцтвам Бялыніцкага краязнаўчага таварыства, якое таксама атрымала папярэджаньне ад органаў юстыцыі. Аднак, па словах старшыні гэтага грамадзкага аб’яднаньня Міхася Карпечанкі, у бліжэйшы час у Бялынічах зьявіцца краязнаўчы клюб, які працягне справу, распачатую таварыствам, перадае www.belngo.info.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: