Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Латвія канфіскавала падазроны груз, які ішоў зь Беларусі ў Анголу 10:52, 24/03/2005, фота ByMedia.net
Латвійскія ўлады сканфіскавалі груз зь Беларусі, які накіроўваўся ў Анголу. Груз з тэхнікай коштам прыкладна ў паўтара мільёна даляраў быў затрыманы Курзэмскай рэгіянальнай мытняй 9 сакавіка.
Беларускі груз накіроўваўся у порт Вэнтспілс, а адтуль мусіў плыць у Анголу. Грыз быў задэкляраваны, як трактары з паўпрычэпамі, аднак экспэртыза паказала, што гэтая тэхніка зьяўляецца таварам падвойнага прызначэньня і можа выкарыстоўвацца ў ваенных мэтах. Для перавозкі такога грузу патрэбная адмысловая ліцэнзія, якую ўладальнік грузу ня меў.
Учора служба дзяржаўных даходаў Латвіі прыняла рашэньне сканфіскаваць груз і аштрафаваць фірму “Нортроп Вэнтспілс”, якая забясьпечвала пастаўку, на 3 тысячы даляраў, паведаміла “Радыё Свабода”. Минск, Белоруссия